Logo Polskiego Radia
Print

Польскія парлямэнтары самі сабе абрэзалі зарплату

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.06.2018 14:22
Палітыкі кіруючай партыі называюць закон "жаданьнем служыць народу".
Пасяджэньне польскіх сэнатараўПасяджэньне польскіх сэнатараўPhoto: PAP/Tomasz Gzell

Сэнат – вышэйшая палата польскага парлямэнту – абрэзаў на 20% заробкі дэпутатаў – паведамляе «Gazeta Wyborcza». Толькі адзін з галасуючых дэпутатаў быў супраць, а двое стрымалася ад голасу. Не было ўнесена паправак, а гэта азначае, што ў Сэйме пройдзе толькі фармальнае галасаваньне, і закон будзе чакаць подпісу прэзыдэнта. Законапраект падтрымалі прысутныя ў залі пасяджэньня дэпутаты ад кіруючай партыі «Права і справядлівасьць».

Прапанову панізіць зарплаты дэпутатаў высунуў на пачатку красавіка старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі. Афіцыйна палітыкі ўрадавага лягеру называюць закон "жаданьнем служыць народу". Аднак апазыцыя лічыць, што гэта была рэакцыя на тое, што насельніцтву стала вядома пра высокія ўзнагароды, якія прызнала міністрам і самой сабе былая прэм’ер-міністар Бэата Шыдла. Гэта быў першы выпадак такіх высокіх прэмій у найноўшай гісторыі Польшчы.

Навіна пра ўзнагароды выклікала рэзкае падзеньне папулярнасьці «ПіС». У апытаньні грамадзкай думкі, праведзеным пад канец сакавіка, партыя згубіла 12 адсоткаў падтрымкі выбаршчыкаў у параўнаньні з апытаньнем, зробленым месяцам раней.

Дэпутаты апазыцыі крытыкуюць прынятае рашэньне. Яны забралі свае карткі для галасаваньня, але гэта было недастаткова, каб сарваць кворум.

Зарплата дэпутата цяпер складае крыху больш за 2300 эўра (9892,30 зл.), пасьля скарачэньня гэта будзе прыкладна 1840 эўра (7913,84 зл.). Акрамя таго, усе парлямэнтары атрымліваюць камандзіровачныя – каля 580 эўра (амаль 2,5 тыс. злотых), з якіх не спаганяецца падатак.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт