Logo Polskiego Radia
Print

Пераможцамі сустрэчы Трамп-Кім Чэн Ын засталіся Пэкін і Пхэньян

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2018 13:55
Вынікі першай у гісторыі сустрэчы амэрыканскага прэзыдэнта з дыктатарам Паўночнай Карэі цалкам адпавядалі інтарэсам Пэкіну.
PAP/EPA/KEVIN LIM / THE STRAITS TIMES /

Gazeta Wyborcza
Пасьля першай у гісторыі сустрэчы амэрыканскага прэзыдэнта з дыктатарам Паўночнай Карэі шанцы на разбраеньне камуністычнага рэжыму вырасьлі. Усё ж пакуль пераможцамі застаюцца Пхэньян і Пэкін.
Падпісаная дэклярацыі ўключае чатыры асноўныя пункты. 1. Прэзыдэнт Дональд Трамп абавязаўся даць Паўночнай Карэі гарантыю бясьпекі. 2. Кім Чэн Ын пацьвердзіў свой моцны ўдзел і зацікаўленьне поўнай дэнуклеарызацыяй Карэйскай паўвыспы. 3. ЗША і Карэя абавязаліся ўсталяваць паміж сабой новыя адносіны. 4. Абедзьве краіны абмяняюцца парэшткамі памерлых жаўнераў.
Падпісаная дэклярацыя падабаецца Кітаю. Пэкін трымаецца ў цяні, але зьяўляецца ключавым гульцом. У гэтым годзе Кім Чэн Ын амаль не падарожнічае за мяжу, за тое ўжо два разы сустракаўся з прэзыдэнтам Кітаю. Магчыма, кітайскі прэзыдэнт паабяцаў яму частковае аднаўленьне гандлёвага абмену, калі саміт з Трампам будзе пасьпяховым.
У інтарэсе Кітаю – мір на Карэйскай паўвысьпе, паколькі вайна дэстабілізавала цэлы рэгіён. Але адначасова ў інтарэсе Кітаю – захаваньне дыктатуры ў Паўночнай Карэі і падзел паміж абедзьвюма Карэямі. З гэтага пункту гледжаньня вынікі саміту ў Сынгапуры на ўсе сто адпавядалі інтарэсам Пэкіну.

Gazeta Wyborcza: Пасьля першай у гісторыі сустрэчы амэрыканскага прэзыдэнта з дыктатарам Паўночнай Карэі шанцы на разбраеньне камуністычнага рэжыму вырасьлі. Усё ж пакуль пераможцамі застаюцца Пхэньян і Пэкін.

Падпісаная дэклярацыі ўключае чатыры асноўныя пункты. 1. Прэзыдэнт Дональд Трамп абавязаўся даць Паўночнай Карэі гарантыю бясьпекі. 2. Кім Чэн Ын пацьвердзіў свой моцны ўдзел і зацікаўленьне поўнай дэнуклеарызацыяй Карэйскай паўвыспы. 3. ЗША і Карэя абавязаліся ўсталяваць паміж сабой новыя адносіны. 4. Абедзьве краіны абмяняюцца парэшткамі памерлых жаўнераў.

Падпісаная дэклярацыя падабаецца Кітаю. Пэкін трымаецца ў цяні, але зьяўляецца ключавым гульцом. У гэтым годзе Кім Чэн Ын амаль не падарожнічае за мяжу, за тое ўжо два разы сустракаўся з прэзыдэнтам Кітаю. Магчыма, кітайскі прэзыдэнт паабяцаў яму частковае аднаўленьне гандлёвага абмену, калі саміт з Трампам будзе пасьпяховым.

У інтарэсе Кітаю – мір на Карэйскай паўвысьпе, паколькі вайна дэстабілізавала цэлы рэгіён. Але адначасова ў інтарэсе Кітаю – захаваньне дыктатуры ў Паўночнай Карэі і падзел паміж абедзьвюма Карэямі. З гэтага пункту гледжаньня вынікі саміту ў Сынгапуры на ўсе сто адпавядалі інтарэсам Пэкіну.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт