Logo Polskiego Radia
Print

Саюзная дзяржава сабралася ў Менску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2018 17:01
  • Саюзная дзяржава.mp3
Беларуская сталіца сёньня прымае высокіх гасьцей.
Foto: pixabay.com/CC0

Менск наведае расейскі прэзыдэнт, кіраўнік ураду, міністры ды дэпутаты з Расеі.

У беларускай сталіцы ладзіцца пасяджэньне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы. У парадку дня сустрэчы: праграма з дзесяці пунктаў. Сярод іх – узгадненьне дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на 2018-2019 гады, далейшае разьвіцьцё інтэграцыйнага аб'яднаньня на 2018-2022 гады, рэалізацыя сумесных праектаў, узаемадзеяньне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.

Таксама абвешчана, што адбудуцца перамовы ў вузкім складзе кіраўнікоў Беларусі ды Расеі: Аляксандра Лукашэнкі й Уладзіміра Пуціна. Лідары маюцца абмеркаваць стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых адносін.

Напярэдадні сустрэчы беларуская дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведаміла, што беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца «на высокім узроўні з пункту гледжаньня ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяньня: палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сфэры і культуры», а Расея застаецца асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі.

Ці сапраўды паміж партнэрамі няма ніякіх супярэчнасьцяў? Пра гэта мы размаўляем з менскім палітолягам Андрэем Фёдаравым

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт