Logo Polskiego Radia
Print

Хто пераможа Эрдагана

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 21.06.2018 12:12
24 чэрвеня туркі будуць выбіраць парлямэнт і прэзыдэнта.
Рэджэп Таіп ЭрдаганРэджэп Таіп ЭрдаганФота: pixabay.com/geralt

24 чэрвеня туркі будуць галасаваць у датэрміновых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта самая важная падзея ў краіне за апошнія гады. Бо пасьля выбараў прэзыдэнт будзе мець паўнамоцтвы, якія параўноўваюць з султанскімі.

Цяперашні прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган з кансэрватыўнай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця разьлічвае на перамогу. Хаця год таму ён ледзь выйграў рэфэрэндум, які дазволіў павялічыць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

Таму нельга выключаць перамогі суперніка Эрдагана — Мухарэма Інджэ з сацыял-дэмакратычнай Рэспубліканскай народнай партыі, найбуйнешай апазыцыйнай сілы ў краіне. І адначасова празаходняй. Праўда, у Турцыі цяпер вельмі нэгатыўна настроены да Захаду. Супраць Эўрасаюза выступаюць 73 працэнты апытаных, супраць ЗША — 83.

Калі будзе прызначаны другі тур выбараў, то Эрдагану давядзецца сур’ёзна пазмагацца за ўладу. Ён мае яшчэ аднаго суперніка — старшыню нядаўна створанай Добрай партыі Мэраль Акшэнэр.

Аднак апазыцыя мае абмежаваны доступ да СМІ.

Што да парлямэнцкіх выбараў, то экспэрты лічаць важным удзел у іх курдзкай левай партыі. Калі яна перасягне 10-працэнтны парог, то партыя Эрдагана нават са сваімі саюзьнікамі не атрымае большасьці ў парлямэнце.

Rzeczpospolita/vk

tags: турцыя
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт