Logo Polskiego Radia
Print

15 гадоў таму Беларусь страціла «сумленьне нацыі»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.06.2018 20:02
  • Гадавіна сьмерці Васіля Быкава.mp3
Падчас станаўленьня незалежнай Беларусі Васіль Быкаў стаў маральным лідэрам нацыянальнага адраджэньня.
Магіла Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у МенскуМагіла Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менскуradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

15 гадоў без У. Быкава
Увечары 22 чэрвеня 2003 года ў анкалягічным шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам памёр народны пісьменьнік Беларусі Васіль Уладзімеравіч Быкаў.
Творчасьць Васіля Быкава пераважна прысьвечаная экзыстэнцыяльнаму выбару чалавека. Галоўныя героі аповесьцей Быкава трапляюць у невыносныя ўмовы існаваньня, выкліканыя ліхам Другой Сусьветнай Вайны.
Да нядаўняга часу, менавіта аповесьці Васіля Быкава, сярод усіх беларускіх пісьменьнікаў, мелі самыя шматлікія пераклады на замежныя мовы. Сэнсацыйную папулярнасьць на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюзу здабылі такія творы пісьменьніка, як «Альпійская баляда», «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды».
Проза Васіля Быкава кардынальна супярэчыла прынятым у савецкай літаратуры канонам творчага адлюстраваньня Вялікай Айчынай Вайны. Пісьменьнік выкрываў сапраўдную жудасьць становішча чалавека, змушанага вайною ажыцьцяўляць безальтэрнатыўны і згубны выбар. Праз сваё нежаданьне ствараць вывераныя вобразы савецкіх герояў, Васіль Быкаў дазнаваў ідэалягічнага перасьледу з боку ўладу.
Падчас станаўленьня незалежнай Беларусі Васіль Быкаў стаў маральным лідэрам нацыянальнага адраджэньня. Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі пісьменьнік фактычна быў змушаны да эміграцыі.
У 15 гадавіну сьмерці Васіля Быкава, яго прыхільнікі сабраліся каля магілы творцы на Ўсходніх могілках Менску. Сярод прысутных каля магілы быў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Аляксей Янукевіч: З творчасьцю Быкава я пазнаёміўся ў падлеткавым узросьце. Казаць пра нейкі адзіны яго твор, мне падаецца, недарэчна. Гэты стыль, гэты дух праходзіць скрозь усю яго творчасьць. Можна разглядаць доўгую аповесьць, альбо кароткае апавяданьне, якая б гэта не была форма, усё адно мы дакранаемся да мудрасьці, да нацыянальнай памяці. Менавіта гэта адрозьнівае Быкава, у яго няма слабых твораў, усе яны моцныя.
Пахаваньне Васіля Ўладзіміравіча я памятаю вельмі добра, бо, сапраўды БНФ меў да гэтага наўпроставае дачыненьне да арганізацыі пахаваньня. Самыя яскравыя ўспаміны з таго часу, гэта калясальная колькасьць людзей, якая прыйшла на разьвітаньне з Быкавым. На вуліцах Менску была беспрэцэдэнтная колькасьць людзей. (…)
Непахісны маральны аўтарытэт Васіля Ўладзіміравіча Быкава выклікаў агрэсіўную рэакцыю з боку афіцыйнай улады. Нецярпімасьць чыноўнікаў да Быкава выяўлялася нават падчас пахаваньня пісьменьніка. Працягвае намесьнікі старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
Юрась Беленькі: Не магу забыць бесчалавечны ўчынак старшыні афіцыйнага саюзу пісьменьнікаў Чаргінца. На цырымоніі разьвітаньня ўдава Быкава загада прыбраць чырвона-зялёны сьцяг. Яна выканала апошнюю волю нябожчыка, Быкаў хацеў быць пахаваны пад бела-чырвона-белым сьцягам. Менавіта тады Чаргінец і кампаніі пакінулі залю, ён загадаў прыбраць катафалк.
У беларускай традыцыі такога ня можа быць! Нават калі хаваюць ворага- здымаюць шапку, а тут пахаваньне выбітнага чалавека і такая подлая рэакцыя ўладаў на апошнюю волю нябожчыка! (…)
Тое, што я пабачыў у дзень пахаваньня Быкава, дало мне яснае разуменьне таго, што ўладу ў Беларусі захапілі людзі, для якіх сумленьне, гэта пустое месца.
Грамадзянская актывістка Ніна Багінская ўзгадвае сваё знаёмства з творчасьцю Васіля Быкава.
Ніна Багінская: Быкаў навучыў нас, пакаленьне 1960 гг., любіць сваю мову сваю культуру. Магчыма самае галоўнае, ён бадай што першы з пісьменьнікаў такога ўзроўню асудзіў этнацыд, які ажыцьцяўляўся супраць белерасуаў у 1930 гг.
Першы твора Васіля Быкава, які я прачытала, гэта Альпійская баляда. Гэта адна з нешматлікіх рамантычных аповесьцяў Быкава і яна мяне моцна ўзрушыла. Чалавечны твор супраць нацызму, супраць шавінізму.
Лідэр Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык падкрэсьлівае надзвычайную ролю Быкава ў фармаваньні беларускага нацыянальнага адраджэньня.
Вячаслаў Сіўчык: Жыцьцё і творчасьць Васіля Быкава, гэта прыклады таго, што за Беларусь можна змагацца ў любы час, пры любых умовах і абсалютна рознымі сродкамі. У свой час менавіта актыўная пастава Васіля Быкава дазволіла беларускай нацыі мець такія важныя структуры, як Беларускі Народны Фронт, стварэньне якога я проста не ўяўляў без умяшацельства Васіля Быкава. (…)
На вялікі жаль, дзяржава не надае належнай увагі ўшанаваньню памяці Васіля Быкава. Аднак народны пісьменьнік застаецца непахісным маральным арыентырам для значанай часткі беларускага грамадзтва.

Увечары 22 чэрвеня 2003 года ў анкалягічным шпіталі ў Бараўлянах, пад Менскам памёр народны пісьменьнік Беларусі Васіль Уладзімеравіч Быкаў.

Творчасьць Васіля Быкава пераважна прысьвечаная экзыстэнцыяльнаму выбару чалавека. Галоўныя героі аповесьцей Быкава трапляюць у невыносныя ўмовы існаваньня, выкліканыя ліхам Другой Сусьветнай Вайны.

Да нядаўняга часу, менавіта аповесьці Васіля Быкава, сярод усіх беларускіх пісьменьнікаў, мелі самыя шматлікія пераклады на замежныя мовы. Сэнсацыйную папулярнасьць на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюзу здабылі такія творы пісьменьніка, як «Альпійская баляда», «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды».

Проза Васіля Быкава кардынальна супярэчыла прынятым у савецкай літаратуры канонам творчага адлюстраваньня Вялікай Айчынай Вайны. Пісьменьнік выкрываў сапраўдную жудасьць становішча чалавека, змушанага вайною ажыцьцяўляць безальтэрнатыўны і згубны выбар. Праз сваё нежаданьне ствараць вывераныя вобразы савецкіх герояў, Васіль Быкаў дазнаваў ідэалягічнага перасьледу з боку ўладу.

Падчас станаўленьня незалежнай Беларусі Васіль Быкаў стаў маральным лідэрам нацыянальнага адраджэньня. Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі пісьменьнік фактычна быў змушаны да эміграцыі.

/

У 15 гадавіну сьмерці Васіля Быкава, яго прыхільнікі сабраліся каля магілы творцы на Ўсходніх могілках Менску. Сярод прысутных каля магілы быў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч: З творчасьцю Быкава я пазнаёміўся ў падлеткавым узросьце. Казаць пра нейкі адзіны яго твор, мне падаецца, недарэчна. Гэты стыль, гэты дух праходзіць скрозь усю яго творчасьць. Можна разглядаць доўгую аповесьць, альбо кароткае апавяданьне, якая б гэта не была форма, усё адно мы дакранаемся да мудрасьці, да нацыянальнай памяці. Менавіта гэта адрозьнівае Быкава, у яго няма слабых твораў, усе яны моцныя.

Пахаваньне Васіля Ўладзіміравіча я памятаю вельмі добра, бо, сапраўды БНФ меў наўпроставае дачыненьне да арганізацыі пахаваньня. Самыя яскравыя ўспаміны з таго часу, гэта калясальная колькасьць людзей, якая прыйшла на разьвітаньне з Быкавым. На вуліцах Менску была беспрэцэдэнтная колькасьць людзей. (…)

Непахісны маральны аўтарытэт Васіля Ўладзімеравіча Быкава выклікаў агрэсіўную рэакцыю з боку афіцыйнай улады. Нецярпімасьць чыноўнікаў да Быкава выяўлялася нават падчас пахаваньня пісьменьніка. Працягвае намесьнікі старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

Юрась Беленькі: Не магу забыць бесчалавечны ўчынак старшыні афіцыйнага саюзу пісьменьнікаў Чаргінца. На цырымоніі разьвітаньня ўдава Быкава загада прыбраць чырвона-зялёны сьцяг. Яна выканала апошнюю волю нябожчыка, Быкаў хацеў быць пахаваны пад бела-чырвона-белым сьцягам. Менавіта тады Чаргінец і кампаніі пакінулі залю, ён загадаў прыбраць катафалк.

У беларускай традыцыі такога ня можа быць! Нават калі хаваюць ворага, здымаюць шапку, а тут пахаваньне выбітнага чалавека і такая подлая рэакцыя ўладаў на апошнюю волю нябожчыка! (…)

Тое, што я пабачыў у дзень пахаваньня Быкава, дало мне яснае разуменьне таго, што ўладу ў Беларусі захапілі людзі, для якіх сумленьне - гэта пустое месца.

Грамадзкая актывістка Ніна Багінская ўзгадвае сваё знаёмства з творчасьцю Васіля Быкава.

Ніна Багінская: Быкаў навучыў нас, пакаленьне 1960 гг., любіць сваю мову, сваю культуру. Магчыма, самае галоўнае, ён бадай што першы з пісьменьнікаў такога ўзроўню асудзіў этнацыд, які ажыцьцяўляўся супраць белерасаў у 1930 гг.

Першы твор Васіля Быкава, які я прачытала, гэта «Альпійская баляда». Гэта адна з нешматлікіх рамантычных аповесьцяў Быкава і яна мяне моцна ўзрушыла. Чалавечны твор супраць нацызму, супраць шавінізму.

Ніна
Ніна Багінская

Лідэр Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык падкрэсьлівае надзвычайную ролю Быкава ў фармаваньні беларускага нацыянальнага адраджэньня.

Вячаслаў Сіўчык: Жыцьцё і творчасьць Васіля Быкава, гэта прыклад таго, што за Беларусь можна змагацца ў любы час, пры любых умовах і абсалютна рознымі сродкамі. У свой час, менавіта, актыўная пастава Васіля Быкава дазволіла беларускай нацыі мець такую важную структуру, як Беларускі Народны Фронт, стварэньне якога, я проста не ўяўляў без умяшацельства Васіля Быкава. (…)

/

На вялікі жаль, дзяржава не надае належнай увагі ўшанаваньню памяці Васіля Быкава. Аднак народны пісьменьнік застаецца непахісным маральным арыентырам для значанай часткі беларускага грамадзтва.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт