Logo Polskiego Radia
Print

Расея можа перакрэсьліць будучыню Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.07.2018 16:05
  • 3 ліпеня.mp3
Беларусы могуць глядзець з упэўненасьцю ў будучыню, заявіў на Дні Незалежнасьці беларускі кіраўнік.
Foto: SERGEI GAPON / POOL Dostawca: PAP/EPA.

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасьці. У Менску ўлады зладзілі вайсковы парад, у іншых гарадах краіны прайшлі масавыя гуляньні.

Дзень Незалежнасьці стаў адзначацца ў Беларусі 3 ліпеня з 1996-га года, калі Лукашэнка перанёс сьвяткаваньне на гэты дзень, прымяркоўваючы яго да гадавіны вызваленьня беларускай сталіцы ад гітлераўцаў у 1944-м годзе.

Да 1996 года Дзень незалежнасьці ў Беларусі адзначалі 27 ліпеня, калі была падпісаная Дэклярацыі аб сувэрэнітэце БССР у 1990 годзе.

Сёлета Дзень Незалежнасьці стаў для ўладаў нагодай, каб ацаніць мінулае ды прадставіць пэрспэктывы на будучыню. Пра гэта казаў у сваім выступе на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным сьвяту, Аляксандар Лукашэнка.

Наколькі ўпэўнена беларусы могуць глядзець у будучыню, пра гэта мы размаўляем з палітолягам Андрэем Ляховічам.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт