Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына гатовая абараняць Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.07.2018 15:33
У неабходнасьці немцы гатовыя замяніць амэрыканскіх жаўнераў у Цэнтральнай Эўропе.
Ангела Мэркель. PAP/EPA/JENS SCHLUETERАнгела Мэркель. PAP/EPA/JENS SCHLUETERPAP/EPA/JENS SCHLUETER

Нямеччына гатовая абараняць Польшчу
У неабходнасьці немцы гатовыя замяніць амэрыканскіх жаўнераў у Цэнтральнай Эўропе.
Калі Дональд Трамп паабяцае Ўладзіміру Пуціну вывядзеньне амэрыканскіх войскаў з Цэнтральнай Эўропы, то нямецкія жаўнеры гатовы іх замяніць, паведамляе „Rzeczpospolita”. Новую стратэгію нямецкага ўраду Ангела Мэркель прадставіла ў сваім штотыднёвым звароце да народу. Паводле камэнтатараў, канцлерка выкарыстала апошнюю нагоду перад самітам Паўночнаатлянтычнага альянсу, які ў сераду пачнецца ў Брусэлі.
„Выклікі, якія стаяць перад NATO, рашуча памяняліся ў апошнія гады (…) Таму мы павінны прыняць неабходныя меры, у тым ліку пашырыць сваю прысутнасьць у краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы”, - сказала Ангела Мэркель, маючы на ўвазе анэксію Крыму й захоп Данбаса Расеяй.
На дадзены момант у Летуве дысьлякуюцца каля 1,5 тысячы нямецкіх жаўнераў. Яны камандуюць батальёнам, які складаецца з больш чым тысячы жаўнераў з розных краін альянсу.
Паводле экспэрта па ваенных пытаньнях з Эўрапейскай рады па міжнародных адносінах (European Council on Foreign Relations) у Бэрліне Густава Грэсэля, Мэркель ня ведае, што можа адбыцца 16 ліпеня на саміце Пуцін - Трамп у Хэльсінках.
„Перш за ўсё, гэта з-за непрадказальнасьці прэзыдэнта ЗША. Тым ня менш, яна гатовая накіраваць дадатковыя войскі ня толькі ў Летуву, але таксама ў Польшчу. Урад у Варшаве напэўна ўспрыме гэткі крок з задавальненьнем. Польска-нямецкае ваеннае супрацоўніцтва, у тым ліку супраца бранятанкавых сілаў і шматнацыянальнага штабу ў Шчэціне, праходзіць выдатна”, - кажа экспэрт.
Ён дадае, што хоць такая ініцыятыва патрабавала б падтрымкі таксама з боку іншых эўрапейскіх членаў NATO, то роля Нямеччыны ў гэтым выпадку мела б вырашальнае значэньне. Францыя, войскі якой актыўна дзейнічаюць у місіях у Афрыцы й на Блізкім Усходзе, пакуль ня маюць магчымасьці адправіць у Цэнтральную Эўропу дадатковыя сілы”, - дадаў Грэсэль.
У сваім апошнім лісьце, накіраваным Ангелы Мэркель, амэрыканскі прэзыдэнт жорстка раскрытыкаваў занадта нізкія выдаткі на абарону Нямеччыны.
Сапраўды, хоць на саміце NATO ва Ўэльсе ў 2014 годзе Нямеччына й іншыя хаўрусьнікі абяцалі павялічыць выдаткі на абарону да 2% ВУП цягам 10 бліжэйшых гадоў, то актуальны плян ураду ў Бэрліне прадугледжвае, што ў 2025 годзе выдаткі на армію будуць складаць ледзь 1,5% ВУП. На сёньняшні дзень гэта 1,24%.
Нягледзячы на гэта, прыняты Бундэстагам бюджэт на 2019 год прадугледжвае павелічэньне выдаткаў на гэтую мэту з 38,5 да 42 мільярдаў эўра. Упершыню за многія гады ў Нямеччыны будуць большыя сродкі на абарону, чым у Францыі. У пэрспэктыве цэлай Эўропы Нямеччына будзе саступаць толькі Вялікабрытаніі.
„Хоць Францыя апярэджвае Нямеччыну па мабільнасьці ўзброеных сіл, у тым ліку ваенна-марскога флёту й ваенна-паветраных сіл, а таксама валодае ядзернай зброю, то ў Нямеччыны больш магутныя сухапутныя сілы, у тым ліку бранятанкавыя войскі”, - дадае экспэрт.
Калі б Нямеччына дасягнула 2% ВУП, то ейныя выдаткі на абарону складалі б 80 мільярдаў эўра ў год. Гэта прыкладна ў восем разоў больш, чым у Польшчы і ў два разы больш, чым у Францыі, нагадвае „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт