Logo Polskiego Radia
Print

Пэрспэктыва членства Ўкраіны ў NATO нерэальная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.07.2018 14:34
Камэнтатары лічаць, што гэта перш за ўсё посьпех палітыкі Крамля.
Пётр Парашэнка. PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNAПётр Парашэнка. PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Пэрспэктыва членства Ўкраіны ў NATO нерэальная
Камэнтатары лічаць, што гэта перш за ўсё посьпех палітыкі Крамля.
Пётр Парашэнка не пачуе абяцаньня сяброўства Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычным альянсе. Паводле часткі камэнтатараў, гэта перш за ўсё вынік палітыкі Крамля.
„На жаль, палітычны рэалізм падказвае, што прагрэсу па пытаньні сяброўства Ўкраіны ў NATO ня будзе. Не на гэтым саміце, і не ў такіх абставінах”, - сказаў Раман Вашук (Roman Washchuk), пасол Канады, якая лічыцца адной з найбольш праўкраінскіх краін альянсу.
Паводле дыпляматычных крыніцаў, зь якімі размаўлялі журналісты газэты Rzeczpospolita, нават Польшча не змагалася за тое, каб у аднабаковай дэклярацыі NATO афіцыйна падтрымала агульныя эўраатлянтычныя імкненьні Кіева. Камэнтатары зьвяртаюць увагу на тое, што дзесяць гадоў таму на саміце ў Бухарэсьце альянс абяцаў Украіне нашмат больш.
Аднак цяпер сытуацыя цалкам іншая. У наступны панядзелак Дональд Трамп упершыню будзе ўдзельнічаць у саміце з Уладзімірам Пуціным у Хэльсінках. Амэрыканскі прэзыдэнт імкнецца дапэўнага пагадненьня з Крамлём, бо гэта павялічыць яго шанец на посьпех у адносінах з Кітаем і Іранам. У такім выпадку не прыходзіцца чакаць, што ён згодзіцца ў Брусэлі на дэклярацыю, якую Расея магла б успрыняць як правакацыю.
Украінцы баяцца, што ў Хэльсінках прэзыдэнт ЗША пойдзе на саступкі за іх кошт. Каб гэтак не адбылося, Пётр Парашэнка некалькі дзён таму сустрэўся з Дональдам Трампам.
„Я ня думаю, што Пуцін падчас размоваў з Пуціным прызнае анэксію Крыма. Ціск на яго, у прыватнасьці ціск Кангрэсу, у гэтым выпадку занадта вялікі”, - кажа ў размове з газэтай Rzeczpospolita экспэрт кіеўскага Інстытута эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Андрэас Умлянд (Andreas Umland).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт