Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп наведвае Эўропу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.07.2018 13:13
  • Трамп наведвае.mp3
Амэрыканскі прэзыдэнт выступіў з вострай крытыкай у бок эўрапейцаў.
Foto: CHRIS RATCLIFFE/PAP/EPA

Працягваецца турнэ амэрыканскага лідара па эўрапейскіх сталіцах. Дональд Трамп крытыкуе ЭЗ за малыя выдаткі на войска, празьмерны гандлёвых прафіцыт у стасунках з ЗША ды ўзбагачаньне Расеі праз энэргапраекты. Эўрапейскае турнэ прэзыдэнта ЗША завершыцца сустрэчай з расейскім кіраўніком у Фінляндыі.

Дональд Трамп завітаў у Эўропу. Амэрыканскі прэзыдэнт наведаў Брусэль, Лёндан, дзе ўзяў удзел у саміце НАТО ды размаўляў з брытанскім урадам. У фінскай сталіцы Трамп плянуе сустрэцца ў панядзелак з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Цяперашні візыт амэрыканскага лідара ў Эўропу не абышоўся без напружанасьці. У першую чаргу незадавальненьне Трапма выклікала тое, што Эўропа зарабляе на гандлі з Амэрыкай, адна толькі Нямеччына мае прафіцыт у 150 мільярдаў даляраў, а замала выдаткоўвае на сваю абарону. Трамп дамагаўся, каб эўрапейскія чальцы НАТО пачалі ў бліжэйшы час выдаткоўваць на абарону 2% і нават 4 % ВУП. Таксама амэрыканскі прэзыдэнт раскрытыкаваў эўрапейскіх хаўрусьнікаў за супрацу з Расеяй у галіне энэргетыкі, у прыватнасьці за газаправод Nord Stream II. Маўляў Эўропа ўводзіць санкцыі супраць Расеі, пры гэтым сама ж дае ёй мільярды эўра на мадэрнізацыю войска, купляючы газы ды нафту.

Дональд Трамп крытыкаваў эўрапейскіх лідараў за сытуацыю ў Крыму, маўляў ён бы не дазволіў расейскую анэксію паўвыспы. Аднак, цяпер, калі Крым фактычна далучаны да Расейскай фэдэрацыі, Трапм ня хоча вайны. Перад сустрэчай з Пуціным, амэрыканскі лідар заявіў, што Расея ня вораг Захаду, а канкурэнт.

Што азначаюць гэтыя заявы, ці адбудуцца зьмены ў НАТО, ці ЗША не плянуе бараніць Эўропу? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Аляксандра Лагвінцом.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт