Logo Polskiego Radia
Print

Nord Stream 2 атрымаў зялёнае сьвятло ад Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.07.2018 12:01
Пасьля сустрэчы з Пуціным Трамп зьмяніў меркаваньне наконт новага газаправоду.
Дональд Трамп. PAP/EPA/Olivier Douliery / POOLДональд Трамп. PAP/EPA/Olivier Douliery / POOLPAP/EPA/Olivier Douliery / POOL

Nord Stream 2 атрымаў зялёнае сьвятло ад Дональда Трампа
Пасьля сустрэчы з Пуціным Трамп зьмяніў меркаваньне наконт новага газаправоду.
У аўторак у Бэрліне прадстаўнікі ўрадаў Украіны, Расеі й Эўракамісіі размаўлялі аб транзыце расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны пасьля 2019 году. Менавіта тады закончыцца тэрмін дзеяньня бягучага транзытнага кантракту з Украінай. Тады ж „Газпром” плянуе адновіцца ад экспарту газу на Захад па ўкраінскіх газаправодах і ўвесьці ў эксплёатацыю трубу Nord Stream 2, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Напярэдадні бэрлінскіх перамоваў у Хэльсінках адбыўся саміт прэзыдэнтаў ЗША й Расеі. Дональд Трамп, які некалькімі днямі раней падчас саміту NATO ў Брусэлі рэзка крытыкаваў Нямеччыну за падтрымку праекта Nord Stream 2, пасьля перамоваў твар у твар з Уладзімірам Пуціным скарэктаваў сваю пазыцыю.
І хоць падчас прэс-канфэрэнцыі ў Хэльсінках амэрыканскі прэзыдэнт раскрытыкаваў праект будаўніцтва трубы, то адначасова дадаў, што ўдзел канцэрну „Газпром” у рэалізацыі праекту – гэта справа Нямеччыны. Трамп заявіў таксама, што ЗША будуць канкураваць з новай расейскай трубой, экспартуючы ў Эўропы свой звадкаваны газ.
Паводле камэнтатараў, на практыцы гэта азначае, што лідар ЗША адобрыў будаўніцтва Nord Stream 2. Трамп не згадаў таксама пра санкцыі за ўдзел ў будаўніцтве згаданага газаправоду, якія ЗША могуць увесьці паводле прынятага летась закону (Countering America’s Adversaries Through Sanctions Act – рэд.).
Паводле часткі назіральнікаў, гэта менавіта рызыка ўвядзеньня абмежавальных мераў стрымлівала патэнцыйных партнэраў канцэрны „Газпром” зь Нямеччыны, Аўстрыі й краінаў Бэнілюксу.
У сваю чаргу ў Хэльсінках Пуцін таксама заявіў, што Расея можа заключыць з Украінай новы кантракт.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што на самой справе пасрэдным удзельнікам перамоваў у Бэрліне быў нямецкі ўрад. Улады ў Бэрліне зацікаўленыя ў захаваньні прынамсі сымбалічнага транзыту газу праз Украіну, паколькі такі крок прычыніцца да таго, што міжнародная грамадзкая думка адобрыць будаўніцтва новага балтыйскага трубаправоду з Расеі, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

У аўторак у Бэрліне прадстаўнікі ўрадаў Украіны, Расеі й Эўракамісіі размаўлялі аб транзыце расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны пасьля 2019 году. Менавіта тады закончыцца тэрмін дзеяньня бягучага транзытнага кантракту з Украінай. Тады ж „Газпром” плянуе адновіцца ад экспарту газу на Захад па ўкраінскіх газаправодах і ўвесьці ў эксплёатацыю трубу Nord Stream 2, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Напярэдадні бэрлінскіх перамоваў у Хэльсінках адбыўся саміт прэзыдэнтаў ЗША й Расеі. Дональд Трамп, які некалькімі днямі раней падчас саміту NATO ў Брусэлі рэзка крытыкаваў Нямеччыну за падтрымку праекта Nord Stream 2, пасьля перамоваў твар у твар з Уладзімірам Пуціным скарэктаваў сваю пазыцыю.

І хоць падчас прэс-канфэрэнцыі ў Хэльсінках амэрыканскі прэзыдэнт раскрытыкаваў праект будаўніцтва трубы, то адначасова дадаў, што ўдзел канцэрну „Газпром” у рэалізацыі праекту – гэта справа Нямеччыны. Трамп заявіў таксама, што ЗША будуць канкураваць з новай расейскай трубой, экспартуючы ў Эўропы свой звадкаваны газ.

Паводле камэнтатараў, на практыцы гэта азначае, што лідар ЗША адобрыў будаўніцтва Nord Stream 2. Трамп не згадаў таксама пра санкцыі за ўдзел ў будаўніцтве згаданага газаправоду, якія ЗША могуць увесьці паводле прынятага летась закону (Countering America’s Adversaries Through Sanctions Act – рэд.). Паводле часткі назіральнікаў, гэта менавіта рызыка ўвядзеньня абмежавальных мераў стрымлівала патэнцыйных партнэраў канцэрны „Газпром” зь Нямеччыны, Аўстрыі й краінаў Бэнілюксу.

У сваю чаргу ў Хэльсінках Пуцін таксама заявіў, што Расея можа заключыць з Украінай новы кантракт.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што на самой справе пасрэдным удзельнікам перамоваў у Бэрліне быў нямецкі ўрад. Улады ў Бэрліне зацікаўленыя ў захаваньні прынамсі сымбалічнага транзыту газу праз Украіну, паколькі такі крок прычыніцца да таго, што міжнародная грамадзкая думка адобрыць будаўніцтва новага балтыйскага трубаправоду з Расеі, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт