Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія СМІ чарговы раз атакуюць Уладзіміра Макея

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 11:48
  • Уладзімір Макей.mp3
Цяпер расейскую публіку тым, што роля Макея «пачынае нэгатыўна адбівацца на будаўніцтве Саюзнай дзяржавы».
Уладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНУладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНyoutube.com/screen

Расейскія часта атакуюць кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея. На гэты раз Юры Баранчык, які афіцыйна да гэтага часу знаходзіцца ў вышуку па «справе Рэгнуму», палохае расейскую публіку тым, што роля Ўладзіміра Макея на чале беларускага МЗС «пачынае нэгатыўна адбівацца на будаўніцтве Саюзнай дзяржавы». Ці справядліва Макея называюць прыхільнікам Захаду?
3
П. Усаў: Расейскія СМІ даўно зьяўляюцца інструмэнтам інфармацыйнай вайны, той жа «Рэгнум». У іх рэгулярна зьяўляюцца артыкулы пра дзейнасьць міністра замежных спраў Макея, якога называюць прадстаўніком заходніх інтарэсаў у Беларусі. Безумоўна, Макей не зьяўляецца такім прадстаўніком. Ён не зьяўляецца прыхільнікам заходняга вэктару разьвіцьця Беларусі і праціўнікам збліжэньня з Расеяй. Гэта ўсё элемэнты гульні Лукашэнкі. Тым ня менш, такія публікацыі сьведчаць пра намер Расеі і жаданьне некаторых расейскіх колаў стварыць умовы для дадатковага эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь, за якім можа ісьці жаданьне інкарпарацыі, зьнешнепалітычнай экспансіі ў дачыненьні да Беларусі. Гэта асноўная мэта, але яна можа дасягацца рознымі мэтадамі. Адным з такіх мэтадаў зьяўляецца дэстабілізацыя рэжыму Лукашэнкі, каб замяніць яго на больш ляяльную асобу, каб цалкам рэалізаваць свае пляны ў адносінах да Менску.

У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да апошніх 24 гадоў кіраваньня краінай Лукашэнкам і да адабрэньня ніжняй палатай расейскага парлямэнту кандыдатуры Міхаіла Бабіча на пасаду пасла РФ у Беларусі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт