Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня можна назіраць за дзьвюма незвычайнымі астранамічнымі зьявамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2018 12:18
  • Месяц.mp3
Першая здарыцца ўпершыню за апошнія 100 гадоў і зьвязаная з Месяцам, другая - з Марсам.
PAP/EPA/ROLEX DELA PENA

Дзьве незвычайныя астранамічныя зьявы можна будзе назіраць сёньня на небе. Абедзьве маюць незвычайны характар. Першая, зьвязаная з Месяцам, здарыцца ўпершыню за апошнія 100 гадоў. Другая нетыповая зьява зьвязаная з апазыцыяй Марса. Падрабязнасьці ў сюжэце АВ.
Вечарам можна будзе назіраць за найдаўжэйшым за апошнія 100 гадоў зацьменьнем месяца. Яно распачнецца ў 22.30 па беларускім часе і будзе працягвацца гадзіну і 43 хвіліны.
Матэвуш Вышыньскі з плянэтарыя «Неба Капэрніка» ў Варшаве тлумачыць, што зьява, за якой сёньня можна назіраць, вынікае з незвычайнага разьмяшчэньня Сонца, Зямлі і Месяца.
М. Вышыньскі: Зацьменьне Месяца паяўляецца ў той момант, калі на яго падае цень нашай плянэты. Каб гэта было магчымым, Зямля, Месяц і Сонца павінны выстраіцца ў адну лінію. Сонца асьвятляе Зямлю, цень якой закрывае Месяц.
Матэвуш Вышыньскі таксама тлумачыць, чаму сёлета зацьменьне Месяца будзе рэкордна доўгім.
М. Вышыньскі: Арбіта Месяца не зьяўляецца круглай, гэта эліпс. У сувязі з гэтым, месяц часамі знаходзіцца бліжэй да зямлі, часамі далей. Сёньня зацьменьне адбудзецца ў моманце, калі Месяц знаходзіцца далёка ад зямлі, то бок на вышыні сваёй арбіты. Для нас гэта азначае толькі адну рэч – зацьменьне будзе доўжыцца крыху даўжэй, паколькі ў нашай пэрспэктыве Месяц знаходзіцца далей, ён меншых памераў. У выніку ён будзе даўжэй знаходзіцца ў цяні Зямлі.
Матэвуш Вышыньскі тлумачыць, што каб добра назіраць за зацьменьнем Месяца неабходна знайсьці незабудаваную прастору.
М. Вышыньскі: Зацьменьне пачнецца ў той момант, калі Месяц будзе яшчэ нізка над гарызонтам. Таму, калі мы хочам назіраць за зацьменьнем, варта праверыць, ці наш усходні гарызонт, дзе Месяц будзе ўзыходзіць, нічым не закрыты – там няма лесу, не ўзвышаюцца хмарачосы. Трэба знайсьці для сябе адпаведнае месца. Усё ж нават калі мы не пасьпеем на пачатак зацьменьня, то яно працягваецца на столькі доўга, што ўжо праз нейкі час Месяц падымецца вышэй, а мы абавязкова павінны пабачыць прынамсі якую-небудзь фазу зацьменьня.
Плянэтарый «Неба Капэрніка» арганізоўвае супольнае назіраньне за зацьменьнем Месяца.
М. Вышыньскі: Перад будынкам плянэтарыя мы арганізоўваем супольныя назіраньні. У нас за зацьменьнем Месяца можна назіраць у даволі прыгожай панараме. На гарызонце Месяц паявіцца блізу Панятоўскага моста і Нацыянальнага стадыёну. Гэта добрае месца, каб зрабіць прыгожыя здымкі. Будуць пастаўленыя тэлескопы, вобраз з якіх будзе паказаны на вялікім экране, мы таксама будзем камэнтаваць і расказваць пра тое, што адбываецца.
Падчас зацьменьня Месяца будзе бачны таксама вельмі сьветлы і чырвоны Марс. Сёньня ноччу Марс будзе ў апазыцыі – ён апынецца дакладна насупраць Зямлі ў адносінах да Сонца. Паводле старшыні Сядлецкага Таварыства аматараў астраноміі Славаміра Мярніцкага, гэтак званая апазыцыя Марса будзе другой выключнай астранамічнай зьявай.
С. Мярніцкі: Апазыцыя – гэта такая геамэтрыя, калі Марс будзе стаяць у адной лініі з Зямлёй, але будзе на бліжэйшым да нас боку. Адлегласьць да Марса будзе складаць 57 мільёнаў кілямэтраў. Дыямэтар яго шчыта, які будзе бачны з Зямлі, будзе дастаткова вялікім. Дзякуючы гэтаму назіраньні за Марсам будуць прасьцейшымі. Агульна, за Марсам вельмі цяжка назіраць, бо гэта малая плянэта. Яго дыямэтар – гэта прыкладна палова дыямэтру Зямлі. Маса – адна дзясятая масы Зямлі.
Праз тры дні Марс наблізіцца да нашай плянэты на самую малую адлегласьць з 2003 году.

Дзьве незвычайныя астранамічныя зьявы можна будзе назіраць сёньня на небе. Абедзьве маюць незвычайны характар. Першая, зьвязаная з Месяцам, здарыцца ўпершыню за апошнія 100 гадоў. Другая нетыповая зьява зьвязаная з супрацьстаяньнем Марса.

Вечарам можна будзе назіраць за найдаўжэйшым за апошнія 100 гадоў зацьменьнем Месяца. Яно распачнецца ў 22.30 па беларускім часе і будзе працягвацца гадзіну і 43 хвіліны.

Матэвуш Вышыньскі з плянэтарыя «Неба Капэрніка» ў Варшаве тлумачыць, што зьява, за якой сёньня можна назіраць, вынікае з незвычайнага разьмяшчэньня Сонца, Зямлі і Месяца.

М. Вышыньскі: Зацьменьне Месяца паяўляецца ў той момант, калі на яго падае цень нашай плянэты. Каб гэта было магчымым, Зямля, Месяц і Сонца павінны выстраіцца ў адну лінію. Сонца асьвятляе Зямлю, цень якой закрывае Месяц.

Матэвуш Вышыньскі таксама тлумачыць, чаму сёлета зацьменьне Месяца будзе рэкордна доўгім.

М. Вышыньскі: Арбіта Месяца не зьяўляецца круглай, гэта эліпс. У сувязі з гэтым, месяц часамі знаходзіцца бліжэй да зямлі, часамі далей. Сёньня зацьменьне адбудзецца ў моманце, калі Месяц знаходзіцца далёка ад зямлі, то бок на вышыні сваёй арбіты. Для нас гэта азначае толькі адну рэч – зацьменьне будзе доўжыцца крыху даўжэй, паколькі ў нашай пэрспэктыве Месяц знаходзіцца далей, ён меншых памераў. У выніку ён будзе даўжэй знаходзіцца ў цяні Зямлі.

Матэвуш Вышыньскі тлумачыць, што каб добра назіраць за зацьменьнем Месяца неабходна знайсьці незабудаваную прастору.

М. Вышыньскі: Зацьменьне пачнецца ў той момант, калі Месяц будзе яшчэ нізка над гарызонтам. Таму, калі мы хочам назіраць за зацьменьнем, варта праверыць, ці наш усходні гарызонт, дзе Месяц будзе ўзыходзіць, нічым не закрыты – там няма лесу, не ўзвышаюцца хмарачосы. Трэба знайсьці для сябе адпаведнае месца. Усё ж нават калі мы не пасьпеем на пачатак зацьменьня, то яно працягваецца на столькі доўга, што ўжо праз нейкі час Месяц падымецца вышэй, а мы абавязкова павінны пабачыць прынамсі якую-небудзь фазу зацьменьня.

Плянэтарый «Неба Капэрніка» арганізоўвае супольнае назіраньне за зацьменьнем Месяца.

М. Вышыньскі: Перад будынкам плянэтарыя мы арганізоўваем супольныя назіраньні. У нас за зацьменьнем Месяца можна назіраць у даволі прыгожай панараме. На гарызонце Месяц паявіцца блізу Панятоўскага моста і Нацыянальнага стадыёну. Гэта добрае месца, каб зрабіць прыгожыя здымкі. Будуць пастаўленыя тэлескопы, вобраз з якіх будзе паказаны на вялікім экране, мы таксама будзем камэнтаваць і расказваць пра тое, што адбываецца.

Падчас зацьменьня Месяца будзе бачны таксама вельмі сьветлы і чырвоны Марс. Сёньня ноччу Марс будзе ў супрацьстаяньні – ён апынецца дакладна насупраць Зямлі ў адносінах да Сонца. Паводле старшыні Сядлецкага Таварыства аматараў астраноміі Славаміра Мярніцкага, супрацьстаяньне Марса будзе другой выключнай астранамічнай зьявай.

С. Мярніцкі: Апазыцыя – гэта такая геамэтрыя, калі Марс будзе стаяць у адной лініі з Зямлёй, але будзе на бліжэйшым да нас боку. Адлегласьць да Марса будзе складаць 57 мільёнаў кілямэтраў. Дыямэтар яго шчыта, які будзе бачны з Зямлі, будзе дастаткова вялікім. Дзякуючы гэтаму назіраньні за Марсам будуць прасьцейшымі. Агульна, за Марсам вельмі цяжка назіраць, бо гэта малая плянэта. Яго дыямэтар – гэта прыкладна палова дыямэтру Зямлі. Маса – адна дзясятая масы Зямлі.

Праз тры дні Марс наблізіцца да нашай плянэты на самую малую адлегласьць з 2003 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт