Logo Polskiego Radia
Print

74 гады таму нацысты забілі амаль 3 тысячы цыганоў у Аўшвіц-Біркэнаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2018 13:01
  • Дзень памяці пра вынішчэньне цыганоў.mp3
Гэта была адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі цыганоў.
Цыганская шыльда на Міжнародным помніку ахвяр канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў.


Цыганская шыльда на Міжнародным помніку ахвяр канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў. фота: Месца памяці і музэй Аўшвіц-Біркэнаў/auschwitz.org

74 гады таму нацысты забілі амаль 3 тысячы цыган у Аўшвіц-Біркэнаў
Гэта была адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі цыганоў. 2 жніўня 1944 году немцы забілі амаль 3 тысячы чалавек гэтай нацыянальнасьці, усіх, хто быў вязьнем у канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў. Ноччу з 2 на 3 жніўня яны правялі ліквідацыю цыганскага канцлягеру – Zigeunerlager.
Цыганы былі трэцяй па велічыні групай, дэпартаванай у канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў, пасьля габрэяў і палякаў. Праз канцлягер прайшлі каля 23 тысяч чалавек гэтай нацыянальнасьці, з чаго каля 20 тысяч былі забітыя. Іншых перавялі ў іншыя лягеры. Цыганы былі таксама ахвярамі мэдычных экспэрымэнтаў.
Прафэсар Караль Стойка з Аўстрыі быў прывезены ў Аўшвіц-Біркэнаў ва ўзросьце 11-ці гадоў. У 2011 годзе ён так узгадваў сваю гісторыю.
К. Стойка: Я не магу вам апісаць гэтых пакут, цярпеньня, голаду і чалавечай галечы, якія там былі.
Падчас урачыстасьці ў 2003 годзе захаваць памяць забітых цыганоў заклікаў Адольф Шміт, бацька якога перажыў ліквідацыю канцлягера.
А. Шміт: 2 жніўня ён быў у гэтым канцлягеры. У гэтым месцы ён правёў амаль год. Калі апоўдні на тэрыторыю канцлягеру заехалі аўтамабілі, то цыганы зразумелі, што настаў іх час. Падняўся крык, плач, якія цяжка апісаць. Мой бацька кінуўся на дрот, але іншыя вязьні зацягнулі яго ў барак і трымалі, гаварылі не выходзіць, бо яго таксама заб’юць.
Канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў стаў месцам найбольшага вынішчэньня цыганоў. Там іх загінула каля 20 тысяч. Зьняволеныя цыганы паходзілі з 14 краін Эўропы. У адным з 32 лягерных баракаў злачынныя экспэрымэнты на дзецях і жанчынах праводзіў лекар СС Ёзэф Мэнгеле.
Дыскрымінацыя цыганоў і сінці распачалася ў Нямеччыне неўзабаве пасьля прыходу ў 1933 годзе да ўлады нацыстаў. Так як і габрэяў, іх лічылі чужым па расе народам. У дачыненьні да іх быў уведзены шэраг абмежаваньняў, напрыклад, абавязак рэгістрацыі, а пасьля таксама абмежаваньне свабоды перамяшчэньня.
Пасьля пачатку вайны немцы вырашылі пазбавіцца ад цыганоў і сінці на тэрыторыі Нямеччыны. Іх высялялі ў гета для габрэяў на тэрыторыю акупаванай Польшчы. З тэрыторыі сёньняшняй Аўстрыі каля 5 тысяч чалавек трапілі ў Лодзь. Неўзабаве пасьля гэтага іх перавезьлі ў канцлягер у Хэлмне і забілі.
У Аўшвіц першыя цыганы трапілі 9 ліпеня 1941 году. У сьнежні 1942 году райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер загадаў высылаць цыганоў і сінці ў канцлягеры. Пад канец студзеня было ўдакладнена, што месцам высылкі будзе Аўшвіц. У канцлягеры АўшвіцІІ-Біркэнаў узьнікне адмысловы лягер для цыганоў. У яго будуць дэпартаваць цэлымі сем’ямі.
Памер ліквідацыі цыганоў, праведзеных гітлераўцамі, цяжка вызначыць. Гэта ўскладняе той факт, што колькасьць забітых не была высьветленая адразу пасьля 1945 году. Гэты было немагчымым з-за адсутнасьці якіх-колечы даваенных сьпісаў вандроўных народаў. Лічыцца, што ў цэлай акупаванай Польшчы загінула ад 200 тысяч да 2 мільёнаў цыганоў.
З 2011 году 2 жніўня адзначаецца як Дзень памяці пра вынішчэньне цыганоў. Гэты дзень мае міжнародны характар. Штогод цыганы і сінці з розных краін Эўропы зьбіраюцца ў Аўшвіц ІІ-Біркэнаў, каб ушанаваць памяць забітых. Гэтае месца зьяўляецца сымбалем вынішчэньня іх народу падчас Другой сусьветнай вайны.
Сёньня галоўныя ўрачыстасьці прайшлі ў Асьвенцыме каля помніка забітым цыганам і сінці. Ушанаваньне памяці тых трагічных падзей пачалося з маршу.
Старшыня Зьвязу цыганоў у Польшчы Роман Квяткоўскі: Усё больш моладзі сюды прыяжджае. Яны ня хочуць забываць пра сваіх блізкіх, пра сваіх продкаў, якія былі тут закатаваныя толькі таму, што нарадзіліся цыганамі.
На ўрачыстасьцях прысутнічалі прадстаўнікі цыганскіх арганізацый, польскіх ураду і парлямэнту, эўрапейскіх установаў, дыпляматычнага корпусу, прадстаўнікі габрэйскай супольнасьці і апекуны Месца памяці.

2 жніўня 1944 году немцы забілі амаль 3 тысячы чалавек гэтай нацыянальнасьці, усіх, хто быў вязьнем у канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў. Ноччу з 2 на 3 жніўня яны правялі ліквідацыю цыганскага канцлягеру – Zigeunerlager.

Цыганы былі трэцяй па велічыні групай, дэпартаванай у канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў, пасьля габрэяў і палякаў. Праз гэты канцлягер прайшлі каля 23 тысяч чалавек цыганскай нацыянальнасьці, з чаго каля 20 тысяч былі забітыя. Рэшту перавялі ў іншыя лягеры. Цыганы былі таксама ахвярамі мэдычных экспэрымэнтаў.

Прафэсар Караль Стойка з Аўстрыі быў прывезены ў Аўшвіц-Біркэнаў ва ўзросьце 11-ці гадоў. У 2011 годзе ён так узгадваў сваю гісторыю.

К. Стойка: Я не магу вам апісаць гэтых пакут, цярпеньня, голаду і чалавечай галечы, якія там былі.

Падчас урачыстасьці ў 2003 годзе захаваць памяць забітых цыганоў заклікаў Адольф Шміт, бацька якога перажыў ліквідацыю канцлягера.

А. Шміт: 2 жніўня ён быў у гэтым канцлягеры. У гэтым месцы ён правёў амаль год. Калі апоўдні на тэрыторыю канцлягеру заехалі аўтамабілі, то цыганы зразумелі, што настаў іх час. Падняўся крык, плач, якія цяжка апісаць. Мой бацька кінуўся на дрот, але іншыя вязьні зацягнулі яго ў барак і трымалі, гаварылі не выходзіць, бо яго таксама заб’юць.

Канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў стаў месцам найбольшага вынішчэньня цыганоў. Там іх загінула каля 20 тысяч. Зьняволеныя цыганы паходзілі з 14 краін Эўропы. У адным з 32 лягерных баракаў злачынныя экспэрымэнты на дзецях і жанчынах праводзіў лекар СС Ёзэф Мэнгеле.

Дыскрымінацыя цыганоў і сінці распачалася ў Нямеччыне неўзабаве пасьля прыходу ў 1933 годзе да ўлады нацыстаў. Так як і габрэяў, іх лічылі чужым па расе народам. У дачыненьні да цыганоў быў уведзены шэраг абмежаваньняў, напрыклад, абавязак рэгістрацыі, а пасьля таксама абмежаваньне свабоды перамяшчэньня.

Пасьля пачатку вайны немцы вырашылі пазбавіцца ад цыганоў і сінці на тэрыторыі Нямеччыны. Іх высялялі ў гета для габрэяў на тэрыторыю акупаванай Польшчы. З тэрыторыі сёньняшняй Аўстрыі каля 5 тысяч чалавек трапілі ў Лодзь. Неўзабаве пасьля гэтага іх перавезьлі ў канцлягер у Хэлмне і забілі.

У Аўшвіц першыя цыганы трапілі 9 ліпеня 1941 году. У сьнежні 1942 году райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер загадаў высылаць цыганоў і сінці ў канцлягеры. Пад канец студзеня было ўдакладнена, што месцам высылкі будзе Аўшвіц. У канцлягеры АўшвіцІІ-Біркэнаў узьнікне адмысловы лягер для цыганоў. У яго будуць дэпартаваць цэлымі сем’ямі.

Памер ліквідацыі цыганоў, праведзенай гітлераўцамі, цяжка вызначыць. Гэта ўскладняе той факт, што колькасьць забітых не была высьветленая адразу пасьля 1945 году. Гэты было немагчымым з-за адсутнасьці якіх-колечы даваенных сьпісаў вандроўных народаў. Лічыцца, што ў цэлай акупаванай Эўропе загінула ад 200 тысяч да 2 мільёнаў цыганоў.

З 2011 году 2 жніўня адзначаецца як Дзень памяці пра вынішчэньне цыганоў. Гэты дзень мае міжнародны характар. Штогод цыганы і сінці з розных краін Эўропы зьбіраюцца ў Аўшвіц ІІ-Біркэнаў, каб ушанаваць памяць забітых. Гэтае месца зьяўляецца сымбалем вынішчэньня іх народу падчас Другой сусьветнай вайны.

Сёньня галоўныя ўрачыстасьці прайшлі ў Асьвенцыме каля помніка забітым цыганам і сінці. Ушанаваньне памяці тых трагічных падзей пачалося з маршу.

Старшыня Зьвязу цыганоў у Польшчы Роман Квяткоўскі: Усё больш моладзі сюды прыяжджае. Яны ня хочуць забываць пра сваіх блізкіх, пра сваіх продкаў, якія былі тут закатаваныя толькі таму, што нарадзіліся цыганамі.

На ўрачыстасьцях прысутнічалі прадстаўнікі цыганскіх арганізацый, польскіх ураду і парлямэнту, эўрапейскіх установаў, дыпляматычнага корпусу, прадстаўнікі габрэйскай супольнасьці і апекуны Месца памяці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт