Logo Polskiego Radia
Print

“Амэрыканская мара” не спадабалася палякам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.08.2018 15:59
Працаўнікі польскіх аддзелаў Amazon абвінавачваюць канцэрн у стварэньні нечалавечых умоў працы.
Foto: screen z amazon.com

Тэму асьвятляе штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna”.

Апошнія некалькі месяцаў працаўнікі складоў ды лягістычных цэнтраў амэрыканскага гіганта ў Польшчы скардзяцца на вельмі кепскія ўмовы працы. Найгоршая сытуацыя пануе ў лягістычных цэнтрах фірмы. Фірма змушае людзей працаваць стоячы, не забясьпечвае людзей вадою, змушае працаваць звышурочна. Апроч таго, людзі кажуць пра пашкоджаньні сьпіны, пра пастаянны маніторынг і культ вынікаў ды эфэктыўнасьці, піша выданьне.

Рэакцыя фірмы на скаргі была нэгатыўная. Кампанія заявіла, што фізычная нагрузка на працаўнікоў не выходзіць за норму. Зусім іншыя вынікі атрымалі спэцыялісты Польскай інспэкцыі працы, якія скантралявалі ўмовы працы ў польскім Amazon, піша выданьне. Яны зазначылі, што рэальная нагрузка на працаўнікоў у два разы больш, чым заяўляла кампанія, на месцах парцы не хапае крэслаў ды ахоўных касак, таксама фірма не забясьпечвае працаўнікам доступ да вады.

Канцэрн заявіў, што вынікі ягонай праверкі правільныя, і што будзе аспрэчваць дадзеныя праверкі Польскай інспэкцыі працы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт