Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія LOT заснавала кааліцыю на карысьць адмены візаў у ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.08.2018 08:09
Адмена візаў – гэта мара кожнага польскага ўраду пасьля 1989 году.
foto: mswia.gov.pl

SIECI
Польская авіякампанія LOT заснавала кааліцыю на карысьць адмены візаў у ЗША для палякаў. Гэта найбольш сэнсоўная прапанова для адкрыцьця дарогі ў Амэрыку з 1989 году. Адмена візаў – гэта мара кожнага польскага ўраду пасьля 1989 году, паколькі адмена была б адным з найбольшых дыпляматычных посьпехаў.
Цяпер паявіўся сапраўдны шанец на тое, каб амэрыканцы адмянілі візы для палякаў. Амэрыканскія правілы памежнага руху вельмі празрыстыя – візы адмяняюць тым краінам, у якіх працэнт адмоваў у выдачы візаў меншы, чым 3%. На жаль, у адрозьненьні ад большасьці краін рэгіёну, якія маюць бязьвіз з ЗША, у Польшчы працэнт адмоваў значна большы, хоць сытуацыя з году ў год паляпшаецца. У апошнім амэрыканскім бюджэтным годзе (1 кастрычніка 2016-30 верасьня 2017) былі адхіленыя 5,9% заяваў на выдачу віз.
У сувязі з гэтым, авіякампанія LOT распачала грамадзкую кампанію, да якой хутка далучыліся іншыя партнэры. У рамках кампаніі палякаў заахвочваюць правільна і дакладна складваць запоўненыя заявы, каб працэнт адхіленых дакумэнтаў быў меншым.
“З візамі ў ЗША зьвязана шмат эмоцый і мітаў, у выніку чаго Польшча надалей зьяўляецца адной з нешматлікіх краін ЭЗ, грамадзянам якой патрэбныя візы. Нашая мэта – абвергнуць гэтыя міты і заахвоціць палякаў дакладна рыхтавацца да атрыманьня візы”, - гаворыць старшыня авіякампаніі Рафал Мільчарскі.
Паводле падлікаў, у ЗША могуць жыць каля 10 мільёнаў палякаў. Аднак адмена візаў – гэта ня толькі спрашчэньне кантактаў паміж сваякамі, але і шанец на адкрыцьцё новых бізнэс-каналаў паміж прадпрымальнікамі з Польшчы і ЗША.

SIECI: Польская авіякампанія LOT заснавала кааліцыю на карысьць адмены візаў у ЗША для палякаў. Гэта найбольш сэнсоўная прапанова для адкрыцьця дарогі ў Амэрыку з 1989 году. Адмена візаў – гэта мара кожнага польскага ўраду пасьля 1989 году, паколькі адмена была б адным з найбольшых дыпляматычных посьпехаў.

Цяпер паявіўся сапраўдны шанец на тое, каб амэрыканцы адмянілі візы для палякаў. Амэрыканскія правілы памежнага руху вельмі празрыстыя – візы адмяняюць тым краінам, у якіх працэнт адмоваў у выдачы візаў меншы, чым 3%. На жаль, у адрозьненьні ад большасьці краін рэгіёну, якія маюць бязьвіз з ЗША, у Польшчы працэнт адмоваў значна большы, хоць сытуацыя з году ў год паляпшаецца. У апошнім амэрыканскім бюджэтным годзе (1 кастрычніка 2016-30 верасьня 2017) былі адхіленыя 5,9% заяваў на выдачу віз.

У сувязі з гэтым, авіякампанія LOT распачала грамадзкую кампанію, да якой хутка далучыліся іншыя партнэры. У рамках кампаніі палякаў заахвочваюць правільна і дакладна складваць запоўненыя заявы, каб працэнт адхіленых дакумэнтаў быў меншым.

“З візамі ў ЗША зьвязана шмат эмоцый і мітаў, у выніку чаго Польшча надалей зьяўляецца адной з нешматлікіх краін ЭЗ, грамадзянам якой патрэбныя візы. Нашая мэта – абвергнуць гэтыя міты і заахвоціць палякаў дакладна рыхтавацца да атрыманьня візы”, - гаворыць старшыня авіякампаніі Рафал Мільчарскі.

Паводле падлікаў, у ЗША могуць жыць каля 10 мільёнаў палякаў. Аднак адмена візаў – гэта ня толькі спрашчэньне кантактаў паміж сваякамі, але і шанец на адкрыцьцё новых бізнэс-каналаў паміж прадпрымальнікамі з Польшчы і ЗША.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт