Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя незадаволеная палітыкай Масквы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.08.2018 17:15
Адносіны паміж колішнімі саюзьнікамі значна пагоршыліся.
PAP/EPA/YANNIS KOLESIDIS

Расея выдаліла з Масквы двух грэцкіх дыпляматаў. Афіны пратэстуюць. Адносіны паміж колішнімі саюзьнікамі значна пагоршыліся, піша штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

У панядзелак кіраўнік грэцкага міністэрства замежных спраў выклікаў расейскага амбасадара, які атрымаў ноту пратэсту ў зьвязку з выдаленьне з Расеі двух грэцкіх дыпляматаў. Гэта быў адказ на выдаленьне з Грэцыі двух расейскіх дыпляматаў. Месяц таму грэцкія ўлады абвінавацілі іх у арганізацыі правакацыі. Ідзецца пра спробу выклікаць антыўрадавыя пратэсы на поўначы краіны.

Расея хацела справакаваць жыхароў тых рэгіёнаў запратэставаць супраць пагадненьня паміж грэцкім ды македонскім урадам. Пагадненьне датычыць завяршэньня спрэчкі адносна назвы Македоніі, што не дазваляла гэтай краіне далучыцца да НАТО. Цяпер праблемаў на шляху інтэграцыі з пактам няма. Гэта выклікала незадавальненьне Масквы.

У сваю чаргу цяперашні грэцкі ўрад знаходзіцца ў цяжкай сытуацыі. З-за пагадненьне з Македоніяй з урадавай кааліцыя вышлі два дэпутаты, цяпер урад мае мінімальную перавагу ў парлямэнце. У гэтых умовах дадатковыя антыўрадавыя пратэсы зусім не патрэбныя прэм’ер-міністру Цыпрасу. Праз год у Грэцыі адбудуцца парлямэнцкія выбары, кіроўная партыя Сырыза пакуль па папулярнасьці саступае кансэрватарам з Новай дэмакратыі, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт