Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўшанавалі памяць 74 гадавіны вызваленьня PAST

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.08.2018 21:17
  • Сёньня ў Польшчы.mp3
Сёньня ў Польшчы адзначаецца адна з вядомых падзей Варшаўскага паўстаньня.
The PAST building and the aftermath of the battle. Photo: Wikimedia CommonsThe PAST building and the aftermath of the battle. Photo: Wikimedia Commons

20 жніўня 1944 года паўстанцы вызвалілі будынак Польскага тэлекамунікацыйнага акцыянэрнага таварыства (PAST).

Сёньня ў польскай сталіцы адбылося ўрачыстасьць ушанаваньня памяці паўстанцаў, якія змагаліся за вызваленьне будынку PAST. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацый, кіраўніцтва польскага ўраду ды варшаўскай мэрыі. 74 гады мінула з тых падзей.

Вэтэраны баяў за адзін з найбольш стратэгічных будынкаў тагачаснай Варшавы ўзгадвалі, што захоп будынка быў адным з буйных посьпехаў палякаў у змаганьні з немцамі. Прадстаўнікі польскага ўраду казалі пра гераізм штурмуючых хмарачос Польскага тэлекамунікацыйнага акцыянэрнага таварыства.

Старшыня сусьветнага Зьвязу жаўнераў Арміі Краёвай маёр Лешак Жукоўскі казаў, што той будынак меў ключавое значэньне для немцаў падчас паўстаньня.

Лешак Жукоўскі: Стратэгічнае разьмяшчэньне будынку PAST дазваляла падчас Паўстаньня весьці абстрэл цэнтра горада ва ўсіх напрамках. Таксама адсюль утрымлівалася тэлефонная сувязь Бэрліна з усходнім фронтам. Немцы пабудавалі спэцыяльны бэтонны бункер, які бараніў уваход, а гарнізон павялічылі да 150 жаўнераў пад камандаваньнем афіцэраў СС.

Іншы паўстанец камандзір 2 роты батальёна «Кіліньскі» Станіслаў Бжошка ўзгадваў, што пераломным момантам стала нарада ў камандуючага батальёну Генрыха Лелівы-Рацэвіча. Тады было прынятае рашэньне правесьці штурм не праз галоўны ўваход.

Станіслаў Бжошка: З тых двух напрамкаў выбухнулі міны, каб зрабіць дадатковы ўваход у будынак. Вядома, калі з пераду нельга, трэба з боку заходзіць. Гэты падыход абралі й ён быў пасьпяховы. Хоць лёгка не было, адна з бомбаў была замоцная, уся сьцяна завалілася. Аднак адкрыўся ўваход у будынак.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі зьвярнуўся са зваротам да ўдзельнікаў урачыстасьці. Ён зазначыў, што зьяўленьне бела-чырвонага сьцяга на будынкам PAST стала сымбалем «гераізму ды мужнасьці паўстанцаў, ды надзеі на вызваленьне сталіцы.

У сваю чаргу кіраўнік Ведамства па справах вэтэранаў ды рэпрэсіраваных Ян Юзаф Каспшык дадаў, што важна ўзгадваць тыя падзеі.

Ян Юзаф Каспшык: 20 дзён паўстаньня, які мы сёньня ўзгадваем, як усе іншыя 66 дзён змаганьня, тлумачыць чаму Польшча не загінула ды будзе жыць. Штурм ды вызваленьне PAST яскрава паказала чым для палякаў была і ёсьць барацьба за свабоду.

Паўстанцы ўтрымлівалі будынак да канца Варшаўскага паўстаньня. Пасьля захопу будынка немцы вывелі адтуль 115 палонных, у тым ліку 7 нямецкіх афіцэраў. 36 нямецкіх жаўнераў загінула падчас штурму, 63 былі параненыя. З польскага боку ахвярамі сталі 38 паўстанцаў.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт