Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы не хапае кандыдатаў на працу ў паліцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2018 15:18
Тым часам вакансіі ў паліцыі ўплываюць на ўзровень бясьпекі грамадзян.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы не хапае кандыдатаў на працу ў паліцыі
Тым часам вакансіі ў паліцыі ўплываюць на ўзровень бясьпекі грамадзян.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы змагаецца з рэальнай праблемай недахопу працоўнай сілы. Кандыдатаў на супрацоўнікаў шукае Служба аховы дзяржавы (больш за 480 вакансіяў), Памежная служба (больш за 1 200 вакансіяў). Яшчэ горш сытуацыя выглядае ў Пажарнай службе й паліцыі. Там не хапае адпаведна 1 400 і 6 тысяч супрацоўнікаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Экспэрты перасьцерагаюць, што сытуацыя крытычная, а на яе паляпшэньне не ўплываюць нізкія заработныя платы. На пачатак супрацоўнік праваахоўных органаў у Польшчы можа зарабіць да 2 800 злотых на руку (амаль 650 эўра).
Зацікаўленасьці кандыдатаў не павялічыла нават праграма мадэрнізацыі, якую польскі МУС ажыцьцяўляе з 2017 году. На рэалізацыю праграмы былі прызначаныя 9 мільярдаў 200 мільёнаў злотых (больш за 2 мільярды 134 мільёны эўра). Адным з асноўных элемэнтаў праграмы зьяўляецца павышэньне заработнай платы функцыянэраў і цывільных чыноўнікаў праваахоўных органаў.
Паводле дадзеных МУС, да студзеня 2019 году функцыянэры будуць зарабляць у сярэднім на 800 злотых больш (больш за 185,5 эўра), чым у 2015 годзе.
Тым часам вакансіі ў паліцыі ўплываюць на ўзровень бясьпекі грамадзян, паколькі не існуе магчымасьць забясьпечыць адпаведны ўзровень кантролю пры недахопе кадраў.
„У гэткай сытуацыі, напрыклад, колькасьць патрулёў можа быць скарочаная”, - кажа юрыст і былы функцыянэр паліцыі Анджэй Пшэмыскі. Паводле яго слоў, у выніку кадравых недахопаў менш паліцыянтаў займаецца дробнымі правапарушэньнямі, як напрыклад, крадзяжы.
У сваю чаргу вакансіі ў Памежнай службе могуць азначаць адсутнасьць функцыянэраў для патруляваньня ўсходняй мяжы Польшчы, якая зьяўляецца таксама зьнешняй мяжой Эўразьвязу, перасьцерагае экспэрт у размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы змагаецца з рэальнай праблемай недахопу працоўнай сілы. Кандыдатаў на супрацоўнікаў шукае Служба аховы дзяржавы (больш за 480 вакансіяў), Памежная служба (больш за 1 200 вакансіяў). Яшчэ горш сытуацыя выглядае ў Пажарнай службе й паліцыі. Там не хапае адпаведна 1 400 і 6 тысяч супрацоўнікаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Экспэрты перасьцерагаюць, што сытуацыя крытычная, а на яе паляпшэньне не ўплываюць нізкія заработныя платы. На пачатак супрацоўнік праваахоўных органаў у Польшчы можа зарабіць да 2 800 злотых на руку (амаль 650 эўра).

Зацікаўленасьці кандыдатаў не павялічыла нават праграма мадэрнізацыі, якую польскі МУС ажыцьцяўляе з 2017 году. На рэалізацыю праграмы былі прызначаныя 9 мільярдаў 200 мільёнаў злотых (больш за 2 мільярды 134 мільёны эўра). Адным з асноўных элемэнтаў праграмы зьяўляецца павышэньне заработнай платы функцыянэраў і цывільных чыноўнікаў праваахоўных органаў. Паводле дадзеных МУС, да студзеня 2019 году функцыянэры будуць зарабляць у сярэднім на 800 злотых больш (больш за 185,5 эўра), чым у 2015 годзе. Тым часам вакансіі ў паліцыі ўплываюць на ўзровень бясьпекі грамадзян, паколькі не існуе магчымасьць забясьпечыць адпаведны ўзровень кантролю пры недахопе кадраў.

„У гэткай сытуацыі, напрыклад, колькасьць патрулёў можа быць скарочаная”, - кажа юрыст і былы функцыянэр паліцыі Анджэй Пшэмыскі. Паводле яго слоў, у выніку кадравых недахопаў менш паліцыянтаў займаецца дробнымі правапарушэньнямі, як напрыклад, крадзяжы.

У сваю чаргу вакансіі ў Памежнай службе могуць азначаць адсутнасьць функцыянэраў для патруляваньня ўсходняй мяжы Польшчы, якая зьяўляецца таксама зьнешняй мяжой Эўразьвязу, перасьцерагае экспэрт у размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт