Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адмаўляюць украінцам ва ўезьдзе ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.08.2018 15:41
Паводле экспэртаў, гэта перш за ўсё вынік недахопу ведаў аб прынцыпах бязьвізавага руху.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі адмаўляюць украінцам ва ўезьдзе ў Польшчу
Паводле экспэртаў, гэта перш за ўсё вынік недахопу ведаў аб прынцыпах бязьвізавага руху.
У першай палове бягучага году павялічылася колькасьць іншаземцаў, якім палякі адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Польшчы. Перш за ўсё гаворка ідзе пра ўсходнюю мяжу краіны, якая адначасова зьяўляецца вонкавай мяжой Эўразьвязу, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле дадзеных Памежнай варты, у першай палове 2018 году на тэрыторыю Польшчы не былі ўпушчаныя 26 231 замежнік, то бок на 63% больш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году. Большасьць зь іх складалі грамадзяне Ўкраіны.
Якая прычына такога росту? Экспэрт па справах міграцыі Марыля Кос-Гарышэўска (Maryla Koss-Goryszewska) зь Інстытута грамадзкіх спраў кажа, што гэта можа быць вынікам недахопу ведаў аб прынцыпах бязьвізавага руху. Яна нагадвае, што, каб уехаць у Польшчу, недастаткова мець біямэтрычны пашпарт, паколькі існуюць дадатковыя патрабаваньні.
Асноўнай прычынай адмовы ва ўезьдзе украінцаў была адсутнасьць адпаведных дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць мэту і ўмовы знаходжаньня. Іншыя прычыны - гэта адсутнасьць дзейснай візы або віду на жыхарства, выдадзенага Польшчай або іншай краінай ЭЗ, а таксама адсутнасьць дастатковых сродкаў на плянаваны час візыту ці транзыту ў іншую краіну.
У чэрвені 2017 году Эўразьвяз увёў бязьвізавы рэжым з Украінай. Дзякуючы гэтаму ўкраінцам не патрэбныя візы, каб прыехаць у Польшчу па сямейных абставінах або ў турыстычных мэтах. Аднак гэта не азначае вызваленьня ад абавязку выкананьня астатніх умоваў уезду, названых у Шэнгенскім памежных кодэксе.
„Грамадзяне Ўкраіны, якія накіроўваюцца ў Польшчу ў турыстычных мэтах, павінны, напрыклад, даказаць, што яны забраніравалі гатэль”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” прэс-сакратар Памежнай варты Агнешка Голіяс (Agnieszka Golias).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт