Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўная партыя рыхтуецца да муніцыпальных выбараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.09.2018 15:36
Прадстаўнікі „Права й справядлівасьці” пераконваюць выбаршчыкаў, што варта галасаваць менавіта на іх.
Матэвуш МаравецкіМатэвуш МаравецкіPAP/Bartłomiej Zborowski

Кіроўная партыя рыхтуецца да муніцыпальных выбараў
Прадстаўнікі „Права й справядлівасьці” пераконваюць выбаршчыкаў, што варта галасаваць менавіта на іх.
Паводле камэнтатараў, партыйны зьезд кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, які адбыўся ў апошнюю нядзелю, паказаў, што посьпех кампаніі перад выбарамі ў мясцовыя ўлады гэта, перш за ўсё, заданьне прэм’ера, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Падчас сустрэчы Матэвуш Маравецкі хваліў дасягненьні ўраду. „Ізраіль гаворыць пра гісторыю нашым голасам, ЭЗ прыняў нашыя прапановы па справе мігрантаў, а стабільныя фінансы й эканамічны рост ставяць Польшчу сярод эўрапейскіх лідараў”, - пераконваў Маравецкі.
Як кіраўнік польскага ўраду, так і лідар кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі падчас сваіх выступленьняў спасылаліся на чальцоўства Польшчы ў Эўразьвязе. Паводле аглядальнікаў, гэта быў выразны адказ на крытыку з боку апазыцыі, якая перасьцерагае, што палітыка „Права й справядлівасьці” можа давесьці краіну да выхаду з ЭЗ.
Сустрэча, перш за ўсё, мела на мэце пераканаць выбаршчыкаў, што ў муніцыпальных выбарах варта галасаваць на кандыдатаў „Права й справядлівасьці”.
„Ці мы хочам муніцыпалітэтаў, якія будуць бурчаць на ўрад, ці такіх, якія будуць супрацоўнічаць для агульнага дабра, з мэтай павышэньня якасьці жыцьця палякаў?”, - пытаў Яраслаў Качыньскі.
„Падчас партыйнага зьезду партыя Яраслава Качыньскага хацела даказаць, што яна зьяўляецца партыяй памяркоўнага прагрэсу і дзейнічае ў межах права”, - лічыць палітоляг Яцэк Хвэдорук (Jacek Chwedoruk).
„Гэта спроба замены роляў з кампаніі 2011 году, то бок спроба паказаць, што гэта апазыцыя мае радыкальны й непрадбачлівы характар”, - кажа палітоляг у размове з выданьнем „Dziennnik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт