Logo Polskiego Radia
Print

Хаос у Белым доме Трампа

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.09.2018 16:37
Слынны амэрыканскі журналіст напісаў кніжку пра ўзаемаадносіны Дональда Трампа і ягонай адміністрацыі.
Donald Trump, prezydent Stanów ZjednoczonychDonald Trump, prezydent Stanów ZjednoczonychWikimedia Commons, CC0

Слынны амэрыканскі журналіст Боб Вудворд (Bob Woodward), ляўрэат дзьвюх Пулітцэраўскіх прэмій, у тым ліку за распрацоўку афёры Уотэргейт (Watergate), якая даставіла праблемы прэзыдэнту Ніксану, напісаў кніжку пра ўзаемаадносіны Дональда Трампа і ягонай адміністрацыі.

Кніжка «Страх» (Fear), тоўстая, на 448 старонак, паказвае хаос у Белым доме. Прэзыдэнт прыніжае супрацоўнікаў, яны ставяцца да яго як да чалавека на мэнтальным узроўні хлопчыка і крадуць дакумэнты з яго стала, каб абараніць нацыянальную бясьпеку.

Боб Вудворд напісаў кніжку, раней правёўшы сотні гадзін з рознымі дарадчыкамі прэзыдэнта. «Трэба абараняць краіну», - казалі высокапастаўленыя чыноўнікі, якія выкрадалі катастрафічныя законапраекты з кабінэту прэзыдэнта, каб іх не прачытаў Трамп. Кніжка Вудварда ўжо выклікае скандал, хаця зьявіцца ў продажы толькі праз некалькі дзён.

Трамп аспрэчвае інфармацыю, зьмешчаную ў кнізе. На Твітэры ён напісаў, што ніколі не называў генэральнага пракурора Джэфа Сэшынса (Jeff Sessions), які адхіліў прэзыдэнта ад сьледзтва Rusiangate, «псыхічна хворым» і не казаў пра яго «тупы паўднёвец». «Я ніколі пра нікога так не казаў. Ён (Вудворд-рэд.) гэта выдумаў, каб нас пасварыць!» – напісаў Трамп у сацсетках.

Кніжку пра Белы дом у час Дональда Трампа нядаўна таксама напісаў Майкл Вольф (Michael Volff) «Агонь і апантанасьць». Аднак кніжка Вудварда можа нанесьці прэзыдэнту ЗША большы ўдар, паколькі Вудвард карыстаецца большым аўтарытэтам, а да таго ж публікацыя выходзіць за два месяцы да выбараў у Кангрэс, на якіх рэспубліканцы могуць страціць перавагу ў абедзьвюх палатах.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт