Logo Polskiego Radia
Print

Галоўная прапагандысцкая газэта беларускіх уладаў зьмяніла назву

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.09.2018 13:09
У аўторак адміністрацыя прэзыдэнта выдала распараджэньне, якое закончыла эпоху «Савецкай Беларусі».
крыніца: sb.by

Rzeczpospolita
Галоўная прапагандысцкая газэта беларускіх уладаў зьмяніла назву. Яна ня будзе нагадваць пра савецкае мінулае краіны. З серады выданьне выходзіць толькі з назвай «Беларусь Сегодня». Газэта мае самы вялікі тыраж сярод усіх друкаваных СМІ ў краіне – 400 тысяч экзэмпляраў. Газэта друкуецца ў краіне з 1927 году.
У аўторак адміністрацыя прэзыдэнта выдала распараджэньне, якое закончыла эпоху «Савецкай Беларусі». Некаторыя беларускія публіцысты назвалі гэта «мяккай дэкамунізацыяй». Савецкая назва газэты была зьмененая толькі 27 гадоў пасьля развалу СССР. На пачатку году Лукашэнка выслаў на пэнсію шматгадовага галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча і заявіў пра «трансфармацыю дзяржаўных СМІ». Якубовіч у інтэрвію польскай газэце не пагадзіўся са сьцьвярджэньнем, што апошнія 24 гады ён займаўся прапагандай.
«У Беларусі свабоды слова ня менш, чым у Польшчы. У нас ёсьць сваё Радыё Марыя. Калі ў газэце «Савецкая Беларусь» напісана, што падаў дождж, а чытач мяркуе, што дождж ня падаў, і што Лукашэнка не такі добры, як мы гэта апісваем, можа пайсьці ў шапік і купіць «Народную волю» ці «Нашую Ніву», - гаварыў «Rzeczpospolita» Павал Якубовіч.

Rzeczpospolita: Галоўная прапагандысцкая газэта беларускіх уладаў зьмяніла назву. Яна ня будзе нагадваць пра савецкае мінулае краіны. З серады выданьне выходзіць толькі з назвай «Беларусь Сегодня».

Газэта мае самы вялікі тыраж сярод усіх друкаваных СМІ ў краіне – 400 тысяч экзэмпляраў. Газэта друкуецца ў краіне з 1927 году. У аўторак адміністрацыя прэзыдэнта выдала распараджэньне, якое закончыла эпоху «Савецкай Беларусі». Некаторыя беларускія публіцысты назвалі гэта «мяккай дэкамунізацыяй».

Савецкая назва газэты была зьмененая толькі 27 гадоў пасьля развалу СССР. На пачатку году Лукашэнка выслаў на пэнсію шматгадовага галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча і заявіў пра «трансфармацыю дзяржаўных СМІ». Якубовіч у інтэрвію польскай газэце не пагадзіўся са сьцьвярджэньнем, што апошнія 24 гады ён займаўся прапагандай.

«У Беларусі свабоды слова ня менш, чым у Польшчы. У нас ёсьць сваё Радыё Марыя. Калі ў газэце «Савецкая Беларусь» напісана, што падаў дождж, а чытач мяркуе, што дождж ня падаў, і што Лукашэнка не такі добры, як мы гэта апісваем, можа пайсьці ў шапік і купіць «Народную волю» ці «Нашую Ніву», - гаварыў «Rzeczpospolita» Павал Якубовіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт