Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі разагналі пратэсты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.09.2018 15:23
  • У Расеі разагналі.mp3
9 верасьня ў Расеі прайшлі шматлікія акцыі пратэсту.
Foto: EPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA

Людзі выступалі супраць пэнсійнай рэформы, Крэмль адказаў масавымі затрыманьнямі. Праваабаронцы кажуць пра больш за 1000 затрыманых.

9 верасьня ў Расеі быў адзіным днём галасаваньня на выбарах прадстаўнікоў мясцовай улады. Гэты ж дзень вырашыла выкарыстаць апазыцыя для пратэстаў. Прыхільнікі Аляксея Навальнага заклікалі расейцаў выйсьці на вуліцы, каб выказаць стаўленьне да сацыяльнай палітыкі ўладаў, у першую чаргу пэнсійнай рэформы. Нагадаем, што нядаўна ў Расеі Дума прыняла папраўкі ў пэнсійнае заканадаўства ды павялічыла пэнсійны ўзрост да 65 гадоў для мужчын і і 60 для жанчын.

Дадзеная рэформа не знайшла разуменьня сярод расейцаў, што добра паказалі нядзельныя пратэсты. Акцыі прайшлі ў многіх гарадах Расеі. Найбуйнейшыя ў Хабараўску, Томску, Новасыбірску, Екацярынбургу, Маскве ды Санкт-Пецярбургу.

Большасьць акцый улады не дазволілі. Былі нават сытуацыі, калі дазволы на акцыю адмянялі ў апошні момант па надуманых прычынах, як прарыў каналізацыі ў паўночнай сталіцы.

У зьвязку з гэтым паліцыя жорстка паводзілася з маніфэстантамі. Людзей білі ды затрымлівалі. Паводле дадзеных «ОВД-інфа», паліцыя затрымала больш за тысячу чалавек па ўсёй краіне. Больш за ўсё затрыманых у Пецярбургу ды Екацярынбургу – 452 ды 183 адпаведна.

Кадры з нядзельных затрыманьняў у Расеі нагадваюць беларускія падзеі другой паловы 1990-ых гадоў. Калі ўлады жорстка разганялі мітынгі. У выніку ў Беларусі ўсталявалася жорсткая адзінаўладзьдзе. Ці Расею чакае падобны сцэнар? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт