Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі патрыярхат страціў Украіну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.09.2018 16:49
Ерархі расейскай царквы прыгразілі поўным разрывам кантактаў з Канстантынопалем.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Патрыярх Канстантынопаля Варфаламей зрабіў крок, якога здаўна чакаў Кіеў і якога баялася Масква: даў Украінскай царкве аўтакефалію - гэта значыць самастойнасьць і незалежнасьць ад Расеі. Цяпер трэба чакаць рэванш.

Варфалемей у апошнюю пятніцу прызначыў двух экзархаў (епіскапаў–прадстаўнікоў) у Кіеве. Гэта архіепіскап Даніла з Украінскай праваслаўнай царквы ў ЗША і епіскап Іларыён з Украінскай праваслаўнай царквы ў Канадзе. Іх задачай будзе стварыць аўтакефальную - значыць незалежную й прызнаную ў праваслаўным сьвеце кананічнай Украінскую царкву.

Маскоўскі патрыярх і ўсяе Русі Кірыл імкнуўся не дапусьціць да гэтага. Яго пасланцы ўгаворвалі кіраўнікоў усіх аўтакефальных цэркваў у сьвеце выступіць супраць незалежнасьці Ўкраінскай царквы.

Пасьля абвяшчэньня рашэньня патрыярха Варфаламея сынод РПЦ выдаў афіцыйную заяву, у якой напісаў, што «гэты крок азначае тупік у дачыненьнях паміж маскоўскай і канстантынопальскай цэрквамі». Ерархі расейскай царквы прыгразілі поўным разрывам кантактаў з Канстантынопалем. Мітрапаліт Іларыён, адказны за замежную палітыку Маскоўскага патрыярхату, назваў рашэньне патрыярха Варфаламея «здрадніцкім і нікчэмным».

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт