Logo Polskiego Radia
Print

Актыўныя пэнсіянэры ідуць на ратунак польскай эканоміцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2018 13:41
Дадзеныя сьведчаць пра тое, што пэнсіянэры будуць мець нагоду дадаткова зарабіць.
Photo: sabinevanerp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Актыўныя пэнсіянэры ідуць на ратунак польскай эканоміцы
Дадзеныя сьведчаць пра тое, што пэнсіянэры будуць мець нагоду дадаткова зарабіць.
Актыўныя на рынку працы пэнсіянэры могуць стаць рухавіком польскай эканомікі. Кампаніі разьлічваюць таксама на жанчын і імігрантаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
72-гадовы электроншчык Антоні працаваў на паўстаўкі. У сьнежні кіраўнік нечакана запрапанаваў мужчыне перайсьці на поўную стаўку. Хоць пакуль згаданую сытуацыю цяжка назваць тыповай, то, паводле экспэртаў, такія сытуацыі ў Польшчы будуць адбывацца часьцей.
Гэта пацьвярджаюць дадзеныя Фонду сацыяльнага страхаваньня, якія сьведчаць аб росьце колькасьці пэнсіянэраў надалей актыўных на рынку працы ў Польшчы. У 2016 годзе іх было 207 тысяч, сёлета - 257 тысяч.
„Сытуацыя на рынку працы паляпшаецца. Расьце таксама пазыцыя працаўніка ў перамовах з працадаўцам”, - кажа Пётр Левандоўскі (Piotr Lewandowski) зь Інстытуту структурных дасьледаваньняў. Паводле яго, дадзеныя сьведчаць пра тое, што пэнсіянэры будуць мець нагоду дадаткова зарабіць. Узьнікае толькі пытаньне, ці яны захочуць.
„Пэнсіянэраў варта заахвочваць да працы, паколькі яны выходзяць на пэнсію занадта рана”, - адзначае галоўны эканаміст Польскай рады бізнэсу Януш Янковяк (Janusz Jankowiak).
Камэнтатары нагадваюць, што ўрад „Права й справядлівасьці” ажыцьцявіў дзьве асноўныя зьмены, якія паўплывалі на рынак працы.
Па-першае, да сыходу жанчын з рынку працы ў нейкай ступені прычынілася праграма сацыяльнай дапамогі „500 Плюс”. Паводле ацэнак Інстытуту структурных дасьледаваньняў, у выніку гэтай праграмы рынак працы пакінулі каля 100 тысяч жанчынаў.
Значна большы ўплыў на рынак працы мела зьніжэньне пэнсійнага ўзросту. У мінулым годзе пэнсійныя правы набылі ў агульнай складанасьці больш за 500 тысяч чалавек. Абедзьве гэтыя зьявы ў будучыні азначаюць ніжэйшыя сродкі для асобаў, якія сышлі з рынку працы.
Наступствы зьніжэньня пэнсійнага ўзросту бачныя ўжо цяпер. У выніку таксама расьце колькасьць асобаў незадаволеных памерам сваёй пэнсіі. Расьце таксама палітычны ціск на ейнае павышэньне, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Актыўныя на рынку працы пэнсіянэры могуць стаць рухавіком польскай эканомікі. Кампаніі разьлічваюць таксама на жанчын і імігрантаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

72-гадовы электроншчык Антоні працаваў на паўстаўкі. У сьнежні кіраўнік нечакана запрапанаваў мужчыне перайсьці на поўную стаўку. Хоць пакуль згаданы выпадак цяжка назваць тыповым, то, паводле экспэртаў, такія сытуацыі ў Польшчы будуць адбывацца часьцей.

Гэта пацьвярджаюць дадзеныя Фонду сацыяльнага страхаваньня, якія сьведчаць аб росьце колькасьці пэнсіянэраў надалей актыўных на рынку працы ў Польшчы. У 2016 годзе іх было 207 тысяч, сёлета - 257 тысяч.

„Сытуацыя на рынку працы паляпшаецца. Расьце таксама пазыцыя працаўніка ў перамовах з працадаўцам”, - кажа Пётр Левандоўскі (Piotr Lewandowski) зь Інстытуту структурных дасьледаваньняў. Паводле яго, дадзеныя сьведчаць пра тое, што пэнсіянэры будуць мець нагоду дадаткова зарабіць. Узьнікае толькі пытаньне, ці яны захочуць.

„Пэнсіянэраў варта заахвочваць да працы, паколькі яны выходзяць на пэнсію занадта рана”, - адзначае галоўны эканаміст Польскай рады бізнэсу Януш Янковяк (Janusz Jankowiak).

Камэнтатары нагадваюць, што ўрад „Права й справядлівасьці” ажыцьцявіў дзьве асноўныя зьмены, якія паўплывалі на рынак працы.

Па-першае, да сыходу жанчын з рынку працы ў нейкай ступені прычынілася праграма сацыяльнай дапамогі „500 Плюс”. Паводле ацэнак Інстытуту структурных дасьледаваньняў, у выніку гэтай праграмы рынак працы пакінулі каля 100 тысяч жанчынаў.

Значна большы ўплыў на рынак працы мела зьніжэньне пэнсійнага ўзросту. У мінулым годзе пэнсійныя правы набылі ў агульнай складанасьці больш за 500 тысяч чалавек. Абедзьве гэтыя зьявы ў будучыні азначаюць ніжэйшыя сродкі для асобаў, якія сышлі з рынку працы.

Наступствы зьніжэньня пэнсійнага ўзросту бачныя ўжо цяпер. У выніку таксама расьце колькасьць асобаў незадаволеных памерам сваёй пэнсіі. Расьце таксама палітычны ціск на ейнае павышэньне, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт