Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт разважае санкцыі супраць Вугоршчыны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.09.2018 17:53
  • Эўрапарлямэнт разважае.mp3
У Брусэлі занепакоеныя станам дэмакратыі ды законнасьці ў гэтай эўрапейскай краіне.
Foto: EPA/PATRICK SEEGER Dostawca: PAP/EPA.

Эўрадэпутаты зьбіраюцца прагаласаваць за рэзалюцыю, якая заклікае Эўразьвяз накласьці санкцыі на вугорскі ўрад.

У Страсбургу праходзіць 4 дзённая пленарная сэсія Эўрапейскага парлямэнту. Асноўнымі пытаньнямі гэтай сэсіі стала ацэнка стану Эўрапейскага Зьвязу, дэбаты пра сытуацыю ў Вугоршчыне, а таксама дырэктыва аб аўтарскіх правах. Атмасфэра ў пленарным зале ды кулюарах вельмі гарачая, перадае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

Бэата Пламэцка: Дэбаты пра сытуацыю ў Вугоршчыне, у якой бярэ ўдзел Віктар Орбан, прайшла ў аўторак. Чакаецца, што на канец сэсіі эўрадэпутаты будуць галасаваць над рэзалюцыяй пра парушэньні заканадаўства ў Вугоршчыне. Гэта дазволіць Эўракамісіі накласьці фінансавыя кары на Будапэшт. Вынік галасаваньня пакуль невядомы. Для прыняцьця рэзалюцыі патрэбныя галасы 2/3 дэпутатаў. Іншае спрэчнае пытаньне, якім займаецца Эўрапарлямэнт – дырэктыва аб аўтарскім праве. Гучаць галасы, што дакумэнт спрычыніцца да абмежаваньня свабоды выказваньня ў Сеціве. Прыхільнікі дамагаюцца абароны правоў аўтараў ды выдаўцоў. У сераду перад дэпутатамі выступіць старшыня Эўракамісіі, які прадставіць гадавую справаздачу пра стан Эўрапейскага Зьвязу. Гэта будзе апошняя прамова Жан Клёда Юнкэрса.

Стан правоў чалавека ды дэмакратыі ў Вугоршчыне ўжо разглядаўся на паседжаньні камісіі па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі ды ўнутраных справах Эўрапарлямэнту. Большасьць чальцоў камісіі прагаласавала за прыняцьце рэзалюцыі, якая крытыкуе Будапэшт і заклікае Эўразьвяз увесьці санкцыі супраць Вугоршчыны. Аўтарам гэта рэзалюцыі выступіла галяндзкая дэпутатка з фракцыі «Зялёных» Юдыт Сарджэнтыні

Юдыт Сарджэнтыні: Пачынаючы з 2010-11 гг. у Вугоршчыне 7 разоў уносіліся папраўкі ў Канстытуцыю, часта гэта рабілася ўначы. Нядаўна Будапэшт прыняў так званы закон «стоп Сорас». На разгляд закону дэпутатаў спатрэбілася ўсяго пару тыдняў. Нават не пачакалі заключэньне Вэнэцыянскай камісіі. Таксама мы бачылі звальненьні судзьдзяў, начное закрыцьцё газэт, крыміналізацыю бяздомных. Сытуацыя сёлета абсалютна не палепшылася. Вугорскі ўрад на ўсіх парах рухаецца ў бок парушэньня дэмакратыі ды прававой дзяржавы. Парлямэнцкая камісія нас падтрымала й мы бачым сур’ёзныя пагрозы для парушэньня эўрапейскіх каштоўнасьцяў ды правоў. Мы просім раду міністраў ЭЗ пачаць працэдуру згодна з артыкулам 7 Канстытуцыі ЭЗ.

Санкцыі на краіну ЭЗ можа накладаць Рада міністраў ЭЗ на падставе артыкул 7 Канстытуцыйных трактатаў, які прадугледжвае фінансавыя пакараньні ды пазбаўленьне права голасу ў Супольнасьцях за парушэньні эўрапейскіх дэмакратычных прынцыпаў.

У сваю чаргу вугорскі ўрад адкідвае гэтую крытыку, заяўляючы, што, насамрэч, гэта атака ды помста вугорцам за іх палітыку непрыманьня мігрантаў. Такую пазыцыю Будапэшту агучыў прэсавы сакратар кіроўнай партыі «Фідэш» Балаш Гідвыгі.

Балаш Гідвыгі: Праіміграцыйная парлямэнцкая большасьць у Брусэлі рыхтуе помсту вугорцам, таму што яны ясна выказаліся, што не прымуць мігрантаў. Адной з праяваў гэтай помсты зьяўляецца рапарт дэпутата Сарджэнтыні. Вугорскі прэм’ер асабіста будзе бараніць гонар Вугоршчыны перад фальшывымі абвінавачаньнямі.

Галасаваньне над прыняцьцем рэзалюцыі адбудзецца ў сераду. Пры гэтым сёньня эўрапарлямэнт заняўся ня толькі справамі Вугоршчыны, але й Польшчы. Гэтым разам Варшаву не крытыкавалі за законнасьць, а прызналі сродкі на ліквідацыю наступстваў леташніх ураганаў. Варшава, разам з Летувой, Баўгарыяй ды Грэцыяй, атрымала 12 мільёнаў эўра на ліквідацыю наступстваў. Большасьць эўрадэпутатаў (652) падтрымала ў гэтай справе Польшчу. Гаворыць эўрадэпутат Януш Левандоўскі.

Януш Левандоўскі: Гэта праява эўрапейскай салідарнасьці ў грашовай форме. Гэта вельмі важна асабліва для краін, якія сутыкнуліся з прыроднымі катаклізмамі. Не было супраціву, у сваю чаргу, мы імкнёмся прысьпешыць працэдуры выкарыстаньня гэтых сродкаў, каб дапамога пайшла ў дзень падпісаньня дамоўленасьцяў.

Гэтыя грошы будуць выкарыстаныя на адбудову пашкоджаных дамоў, добраўпарадкаваньне тэрыторыі, ахову культурнай спадчыны ды аплату працы ратаўнікоў.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт