Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы занепакоеныя палітыкай Бэрліна

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.09.2018 16:12
Штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna» крытыкуе нямецкі падыход да Польшчы.
http://www.facebook.com/groups/103683898768/

Незадавальненьне газэты выклікала сытуацыя з украінскай грамадзкай актывісткай Людмілай Казлоўскай.

Польшча ўнесла старшыню Фонду «Адкрыты Дыялёг» у інфармацыйную сыстэму Шэнген, у выніку яе дэпартавалі з тэрыторыі ЭЗ. Аднак у чацьвер Людміла Казлоўская выступае ў Бэрліне на слуханьнях у Бундэстагу, куды яна прыехала па нямецкай візе, якую атрымала з пазначэньнем «у нацыянальным інтарэсе Нямеччыны».

Выданьне папрасіла пракамэнтаваць дадзеную справу былога міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. Палітык зазначыў, што гэта толькі адно з шэрагу дзеяньняў афіцыйнага Бэрліна, які імкнецца стаць новай звышдзяржавай у сьвеце ды пашырае свае ўплывы коштам Цэнтральнай Эўропы, амэрыканскай прысутнасьці ў Эўропе і праз кантакты з Расеяй.

Былы дыплямат згадаў, што падобным чынам у Эўропу прыяжджалі ўкраінскі дзяржаўны службоўца Святаслаў Шэрэмэт, які заблякаваў раскопкі польскага ІНП ва Ўкраіне, а таксама расейскі генэрал, шэф генэральнага штабу Валеры Герасімаў, які знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе ЭЗ і яму забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвяза. Генэрал прыяжджаў у Бэрлін ды сустракаўся з Мэркель, цытуе палітыка выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт