Logo Polskiego Radia
Print

Пракурор - ласкавая для нацыяналістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.09.2018 13:51
Пракурор: «Намерам нападальнікаў не было зьбіваньне, а толькі паказаньне незадавальненьня».

pixabay.com/CC0 Creative Commons/succo

Варшаўская пракурор Малгажата Калодзей (Małgorzata Kołodziej) праславілася апошнім часам спыненьнем сьледзтва ў справе зьбіцьця жанчын, якія блякавалі Марш незалежнасьці ў Варшаве. Журналісты прыватнай радыёстанцыі RMF FM высьветлілі, што сьледзтва было спынена без праслухоўваньня віноўнікаў, якіх, зрэшты, нават не шукалі.

Нагадаем, на трасе Маршу незалежнасьці 11 лістапада 2017 г. на зямлю селі 13 жанчын. Так яны пратэставалі супраць нацыяналістычных лёзунгаў удзельнікаў гэтага шэсьця. Іх брутальна зьбілі. Адна жанчына ад удару ў галаву страціла прытомнасьць.

Пракурор спыніла сьледзтва, нягледзячы на багата сабраныя доказы, а таксама відэазапісы.

Яна патлумачыла, між іншым, што «намерам нападальнікаў не было зьбіваньне, а толькі паказаньне незадавальненьня». І яшчэ, што месцы «пабояў паказваюць, што гвалт з боку нападальнікаў быў скіраваны на менш важныя часткі цела».

Паводле RMF FM, у сьледзтве не высьвятлялі асобу хуліганаў. Нягледзячы на гэта, пракурор тлумачыла, чаму нападальнікі гэта зрабілі. На якой падставе яна сьцьвярджае, што «паводзіны нападальнікаў не былі выкліканыя наўмысным дзеяньнем»? А нават больш, пракурор Калодзей у тлумачэньні піша, што хуліганы не плянавалі выклікаць наступствы «ў выглядзе страты жыцьця, цяжкага пашкоджаньня здароўя або парушэньня працы органаў больш, чым на сем дзён».

Паводле іншых пракурораў, якіх пытала GW, немагчыма вызначыць усе гэтыя акалічнасьці без высьвятленьня асоб нападальнікаў і іх допыту».

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт