Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы наведаў Вашынгтон (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.09.2018 14:35
  • Прэзыдэнт Польшчы наведаў Вашынгтон.mp3
«Запрашаю прэзыдэнта, накіраваць у Польшчу болей амэрыканскі вайсковых падразьдзяленьняў. Амэрыканская прысутнасьць гарантуе бясьпеку».
Анджэй Дуда й Дональд Трамп Анджэй Дуда й Дональд Трамп PAP/Radek Pietruszka

Сёньня завяршаецца двухдзённы візыт польскай прэзыдэнцкай пары ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Ці стане амэрыканскае турнэ прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды пераломным момантам у польска-амэрыканскіх адносінах паспрабаваў разабрацца Эдуард Жолуд.
Падчас сустрэчы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што яго візыт у ЗША павінен узмацніць польскія сыгналы аб неабходнасьці дадатковай вайсковай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
Польскі лідэр падкрэсьліў, што Польшча ўжо даўно дэкляруе гатоўнасьць вызначыць і падрыхтаваць пляцоўку для амэрыканскай вайсковай базы. Прэзыдэнт Дуда ўдакладніў, што падрыхтоўка вайсковай базы будзе каштаваць 2 мільярды даляраў.
Кіраўнікі ЗША й Польшчы падпісалі ў Вашынгтоне дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве. Дакумэнт закранае сфэры абароны й энэргетыкі.
Працягвае Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда:
Мой візыт сюды служыць таму, каб дадаткова ўзмоцніць польскі голас у справе гарантый бясьпекі ў самой Польшчы й ва ўсім нашым рэгіёне. Гарантыі – гэта дадатковая прысутнасьць амэрыканцаў, то-бок сталая амэрыканская вайсковая база ў Польшчы.
Запрашаю Спадара прэзыдэнта, накіраваць у Польшчу болей амэрыканскі вайсковых падразьдзяленьняў.
Лічым, што амэрыканская прысутнасьць гарантую бясьпеку ў нашай частцы Эўропы.
Усьміхаючыся, паведаміў Спадару Прэзыдэнту аб тым, што я вельмі хацеў бы разам зь ім стварыць у Польшчы пастаянную амэрыканскую вайсковую базу пад назвай Форт Трамп.
У сваю чаргу 45 прэзыдэнт Злучаных Штатаў пераконваў Анджэя Дуду ў тым, што бясьпека Польшчы, зьяўляецца для яго вельмі важнай.
Працягвае Дональд Трамп: У нас выдатныя адносіны. Як вы ведаеце, у мінулым годзе я быў зь візытам у Польшчы, дзе выступіў з прамовай. Гэта быў вельмі асаблівы дзень. Выдатны дзень для абедзьвюх краін. Я ніколі не забуду, як палякі мяне прымалі – гэта было выдатна.
Напэўна, ніколі не забудуцца, агромністыя натоўпы. Натоўпы былі паўсюль. Гэта сьведчыць аб дружбе і аб тым якія пачуцьці палякі маюць да Злучаных Штатаў.
Дональд Трамп узгадваў свой візыт у Варшаву, які адбыўся летась у ліпеню.
Намесьнік міністра Замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі, пракамэнтаваў іншы аспэкт амэрыканскага турнэ прэзыдэнта Дуды. Чыноўнік закрануў тэму гаспадаркі й энэргетыкі. Паводле чыноўніка, ЗША й Польшча блізкія да таго, каб заблякаваць газаправод Nord Stream 2. Сытуацыя, якая склалася вакол газаправода, які па дне Балтыйскага мора павінен злучыць Нямеччыну й Расею, была адной з тэмаў перамоваў Трапма й Дуды.
Дональд Трамп моцна крытыкаваў Nord Stream 2, характарызуючы гэты пражэкт, як абсурдны. Адначасова Амэрыканскі лідэр паведаміў, што ЗША ня будуць накладаць санкцыі на фірмы, якія займаюцца будовай газаправоду.
У дэклярацыі, якую ўчора падпісалі лідэры Злучаных Штатаў і Польшчы, гаворыцца, што гэтыя дзяржавы супольнымі высілкамі будуць процідзейнічаць такім энэргетычным праектам, бо яны ставяць пад пагрозу энэргетычную бясьпеку рэгіёну.
Гаворыць намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Бартош Ціхоцкі: Прэзыдэнт Трамп гаварыў пра вялікую колькасьць амэрыканскага газу. Каб гэты газ было дзе распаўсюдзіць, Злучаныя Штаты ня могуць дазволіць будаўніцтва Nord Stream 2, 3, 4.
Пасьля доўгіх гадоў пустых дэклярацый нашых папярэднікаў мы максымальна наблізілася да блякіроўкі гэтага праекту.
Польскі кіраўнік анансуе, што ў хуткі часе зьявяцца рэальныя эфэкты яго сустрэчы з амэрыканскім калегам. Агулам Дональд Трамп і Анджэй Дуда правялі дзьве гадзіны абмяркоўваючы пытаньня бясьпекі й энэргетыкі. Нягледзячы на тое, што пакуль няма канкрэтных крокаў адміністрацыі ЗША ў рэалізацыі вышэйзгаданых пастулятаў, Анджэй Дуда пераконваў што адпаведныя рашэньні хутка зьявяцца. Працягвае Анджэй Дуда:
Сёньня на дзьвюх супрацьлеглых берагах Атлянтыкі пануе кансэнсус польска-амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшча пара надаць новую якасьць!
Ня буду хаваць таго, як я разьлічваю на тое, што мая сёньняшняя сустрэча з спадаром прэзыдэнтам Дональдам Трампам хутка прынясе вынікі ў гэтай справе.
Цікавым зьяўляецца той факт, што падчас перамоваў паміж двума лідэрамі, на плошчы супраць Белага дому адбываўся невялічкі пратэст. Удзельнікі імправізаванай дэманстрацыі абвінавачвалі прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду ў парушэньні вяршэнства права.

Сёньня завяршаецца двухдзённы візыт польскай прэзыдэнцкай пары ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Магчыма стане амэрыканскае турнэ прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды стане пераломным момантам у польска-амэрыканскіх адносінах.

Падчас сустрэчы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што яго візыт у ЗША павінен узмацніць польскія сыгналы аб неабходнасьці дадатковай вайсковай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.

/

Польскі лідэр падкрэсьліў, што Польшча ўжо даўно дэкляруе гатоўнасьць вызначыць і падрыхтаваць пляцоўку для амэрыканскай вайсковай базы. Прэзыдэнт Дуда ўдакладніў, што падрыхтоўка вайсковай базы будзе каштаваць 2 мільярды даляраў. Кіраўнікі ЗША й Польшчы падпісалі ў Вашынгтоне дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве. Дакумэнт закранае сфэры абароны й энэргетыкі.

Анджэй Дуда: Мой візыт сюды служыць таму, каб дадаткова ўзмоцніць польскі голас у справе гарантый бясьпекі ў самой Польшчы й ва ўсім нашым рэгіёне. Гарантыі – гэта дадатковая прысутнасьць амэрыканцаў, то-бок сталая амэрыканская вайсковая база ў Польшчы.

Запрашаю спадара прэзыдэнта, накіраваць у Польшчу болей амэрыканскі вайсковых падразьдзяленьняў. Лічым, што амэрыканская прысутнасьць гарантуе бясьпеку ў нашай частцы Эўропы.

Усьміхаючыся, паведаміў спадару прэзыдэнту аб тым, што я вельмі хацеў бы разам зь ім стварыць у Польшчы пастаянную амэрыканскую вайсковую базу пад назвай "Форт Трамп".

Анджэй
Анджэй Дуда падчас ускладаньня кветак пад Помнік невядомаму салдату ў Вашынгтоне

У сваю чаргу 45 прэзыдэнт Злучаных Штатаў пераконваў Анджэя Дуду ў тым, што бясьпека Польшчы, зьяўляецца для яго вельмі важнай.

Дональд Трамп: У нас выдатныя адносіны. Як вы ведаеце, у мінулым годзе я быў зь візытам у Польшчы, дзе выступіў з прамовай. Гэта быў вельмі асаблівы дзень. Выдатны дзень для абедзьвюх краін. Я ніколі не забуду, як палякі мяне прымалі – гэта было выдатна.

Напэўна, ніколі не забудуцца, агромністыя натоўпы. Натоўпы былі паўсюль. Гэта сьведчыць аб дружбе і аб тым якія пачуцьці палякі маюць да Злучаных Штатаў.

Дональд Трамп узгадваў свой візыт у Варшаву, які адбыўся летась у ліпеню.

Дональд
Дональд Трамп

Намесьнік міністра Замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі, пракамэнтаваў іншы аспэкт амэрыканскага турнэ прэзыдэнта Дуды. Чыноўнік закрануў тэму гаспадаркі й энэргетыкі. Паводле чыноўніка, ЗША й Польшча блізкія да таго, каб заблякаваць газаправод Nord Stream 2.

Сытуацыя, якая склалася вакол газаправода, які па дне Балтыйскага мора павінен злучыць Нямеччыну й Расею, была адной з тэмаў перамоваў Трапма й Дуды.Дональд Трамп моцна крытыкаваў Nord Stream 2, характарызуючы гэты пражэкт, як абсурдны.

Анджэй
Анджэй Дуда й Дональд Трамп разам з жонкамі

Адначасова Амэрыканскі лідэр паведаміў, што ЗША ня будуць накладаць санкцыі на фірмы, якія займаюцца будовай газаправоду. У дэклярацыі, якую ўчора падпісалі лідэры Злучаных Штатаў і Польшчы, гаворыцца, што гэтыя дзяржавы супольнымі высілкамі будуць процідзейнічаць такім энэргетычным праектам, бо яны ставяць пад пагрозу энэргетычную бясьпеку рэгіёну. Гаворыць намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі.

Барташ Ціхоцкі: Прэзыдэнт Трамп гаварыў пра вялікую колькасьць амэрыканскага газу. Каб гэты газ было дзе распаўсюдзіць, Злучаныя Штаты ня могуць дазволіць будаўніцтва Nord Stream 2, 3, 4.

Пасьля доўгіх гадоў пустых дэклярацый нашых папярэднікаў мы максымальна наблізілася да блякіроўкі гэтага праекту.

Польскі кіраўнік анансуе, што ў хуткі часе зьявяцца рэальныя эфэкты яго сустрэчы з амэрыканскім калегам. Агулам Дональд Трамп і Анджэй Дуда правялі дзьве гадзіны абмяркоўваючы пытаньня бясьпекі й энэргетыкі. Нягледзячы на тое, што пакуль няма канкрэтных крокаў адміністрацыі ЗША ў рэалізацыі вышэйзгаданых пастулятаў, Анджэй Дуда пераконваў што адпаведныя рашэньні хутка зьявяцца.

Анджэй Дуда: Сёньня на дзьвюх супрацьлеглых берагах Атлянтыкі пануе кансэнсус польска-амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшча пара надаць новую якасьць!

Ня буду хаваць таго, як я разьлічваю на тое, што мая сёньняшняя сустрэча з спадаром прэзыдэнтам Дональдам Трампам хутка прынясе вынікі ў гэтай справе.

Удзельнікі
Удзельнікі імправізаванай дэманстрацыі

Цікавым зьяўляецца той факт, што падчас перамоваў паміж двума лідэрамі, на плошчы супраць Белага дому адбываўся невялічкі пратэст. Удзельнікі імправізаванай дэманстрацыі абвінавачвалі прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду ў парушэньні вяршэнства права.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт