Logo Polskiego Radia
Print

У Менску распачаўся міжнародны фэстываль экалягічнага кіно «Планетарый»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2018 15:04
  • Планетарый.mp3
Упершыню фэстываль з аншлягам прайшоў летась. Посьпех быў вялікім, ня ўсім хапіла квіткоў, каб папасьці на паказы.
афіша: Зялёная сетка

Сёньня ў Менску распачаўся міжнародны фэстываль экалягічнага кіно «Планетарый». Упершыню фэстываль з аншлягам прайшоў летась. Посьпех быў вялікім, ня ўсім хапіла квіткоў, каб папасьці на паказы.
Сёлета адбудзецца сем кінапаказаў – «Бабулі Чарнобыля», «Рака вуліцы: графіці ў Амазонцы», «Блакітнае сэрца», «Старажытныя лясы», «24 снега», «Зубры Беларусі» і кароткамэтражныя фільмы.
«Экалягічнае кіно ні ў якім выпадку не зьяўляецца нудным», – гаворыць арганізатар фэстывалю і аўтар ідэі «Планетарыя» Анора Лангар. – Мы часта сустракаемся з такім меркаваньнем, але да таго, як людзі паглядзяць нашыя фільмы. Хіба для гэтага мы і робім гэты кінафэстываль, каб людзі перасталі пра гэта так думаць. Гэта ня чэсна ў адносінах да фільмаў, да рэжысэраў, які даюць шмат сіл і энэргіі, каб здымаць такія фільмы, што вельмі няпростае. Мы бачым такую місію, каб «ачысьціць карму» зялёных фільмаў», – гаворыць Анора Лангар.
Паказы праходзяць кожны дзень у кінатэатры «Цэнтральны». Фэстываль Плянэтарый будзе працягвацца да 30 верасьня.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

Сёлета адбудзецца сем кінапаказаў – «Бабулі Чарнобыля», «Рака вуліцы: графіці ў Амазонцы», «Блакітнае сэрца», «Старажытныя лясы», «24 снега», «Зубры Беларусі» і кароткамэтражныя фільмы.

«Экалягічнае кіно ні ў якім выпадку не зьяўляецца нудным», – гаворыць арганізатар фэстывалю і аўтар ідэі «Планетарыя» Анора Лангар. – Мы часта сустракаемся з такім меркаваньнем, але да таго, як людзі паглядзяць нашыя фільмы. Хіба для гэтага мы і робім гэты кінафэстываль, каб людзі перасталі пра гэта так думаць. Гэта ня чэсна ў адносінах да фільмаў, да рэжысэраў, які даюць шмат сіл і энэргіі, каб здымаць такія фільмы, што вельмі няпростае. Мы бачым такую місію, каб «ачысьціць карму» зялёных фільмаў».

Паказы праходзяць кожны дзень у кінатэатры «Цэнтральны». Фэстываль Плянэтарый будзе працягвацца да 30 верасьня.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт