Logo Polskiego Radia
Print

Газ у Польшчы падаражэе нават на 40%

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.09.2018 12:30
На столькі больш за блакітнае паліва заплацяць польскія прадпрымальнікі.
Wikimedia Commons/ProjectManhattan

Цэны газу для прадпрыемстваў у Польшчы вырастуць у бліжэйшыя месяцы нават на 40% – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Гэта галоўным чынам эфэкт павышэньня цаны сыравіны на глябальных рынках. Для некаторых польскіх фірмаў рост цэн на столькі нечаканы і балючы, што яны падпісваюць кантракты на пастаўкі не на цэлы будучы год, а толькі на зімні пэрыяд. У сваю чаргу аналітыкі адзначаюць, што такая стратэгія можа аказацца памылковай і прынесьці яшчэ большыя страты, паколькі блакітнае паліва хутчэй ня будзе таньнець. Тым больш, што попыт на яго ў Польшчы пастаянна расьце.

Газ – гэта другі від энэргетычнай сыравіны, які даражэе ў апошнім часе. Раней вырасьлі цэны электраэнэргіі. Тады, таксама як цяпер з газам, рост ставак для індывідуальных атрымальнікаў быў значна меншы, чым для прадпрыемстваў. У выніку даходы фірмаў скарачаюцца, назіраецца меншы прыток капіталу ў эканоміку, з часам гэта адмоўна паўплывае на ўсіх жыхароў Польшчы. Аўтар артыкулу перакананы, што ў далейшай пэрспэктыве польскіх атрымальнікаў чакае чарговае павышэньне цэн на блакітнае паліва.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт