Logo Polskiego Radia
Print

Выдаленая з Польшчы Л. Казлоўская ўчора выступіла ў Эўрапейскім парлямэнце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2018 15:20
Жанчына скардзілася на тое, што яна ня мае магчымасьці абараняць свае правы ў Польшчы.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Выдаленая з Польшчы кіраўнічка Фонду «Адчынены дыялёг» Людміла Казлоўская ўчора выступіла ў Эўрапейскім парлямэнце, дзе расказвала пра злоўжываньні польскага ўраду. 14 жніўня Казлоўская была выдаленая з ЭЗ па заяве Польшчы. У Сыстэме шэнгенскай інфармацыі пазначана, што яна пагражае бясьпецы Польшчы і не павінна атрымліваць шэнгенскую візу. Пасьля Людміла Казлоўская атрымала некалькідзённую нямецкую візу, цяпер ёй далі 40-дзённую бэльгійскую візу без права выезду ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны. У Эўрапейскі парлямэнт Казлоўскую запрасіла група лібэралаў. Жанчына скардзілася на тое, што яна ня мае магчымасьці абараняць свае правы ў Польшчы, паколькі ёй не паведамілі пра прычыны яе выдаленьня.
Галяндзкая эўрадэпутатка Сафі Вэльд зьвярнулася да ЭК, каб тая вывучыла справу Казлоўскай і выказалася, ці польскі закон не парушае эўразьвязаўскія нормы, і ці ня трэба было б распачаць працэдуру аб парушэньні закону.
У Эўрапарлямэнце Казлоўская крытыкавала польскі ўрад. Яна казала ня толькі пра атакі на яе арганізацыю, але і пра іншыя прыкметы парушэньні закону з боку дзяржавы.
Старшыня фундацыі «Адкрыты дыялёг» Людміла Казлоўская стала пэрсонай нон-грата ў Польшчы ды іншых краінах Эўразьвязу. Нагадаем, Агенцтва ўнутранай бясьпекі лічыць, што ёсьць «сур’ёзныя сумневы наконт фінансаваньня фундацыі».
Польскія спэцслужбы здаўна назіраюць за дзейнасьцю Людмілы Казлоўскай і яе мужа Барташа Крамэка (польскага грамадзяніна). Крамэк удзельнічаў у антыўрадавых пратэстах, год таму прадставіў праграму «16 крокаў», у якой выклаў прапановы, якім чынам зьвергнуць урад Польшчы.

Rzeczpospolita: Выдаленая з Польшчы кіраўнічка Фонду «Адчынены дыялёг» Людміла Казлоўская ўчора выступіла ў Эўрапейскім парлямэнце, дзе расказвала пра злоўжываньні польскага ўраду. 14 жніўня Казлоўская была выдаленая з ЭЗ па заяве Польшчы. У Сыстэме шэнгенскай інфармацыі пазначана, што яна пагражае бясьпецы Польшчы і не павінна атрымліваць шэнгенскую візу. Пасьля Людміла Казлоўская атрымала некалькідзённую нямецкую візу, цяпер ёй далі 40-дзённую бэльгійскую візу без права выезду ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

У Эўрапейскі парлямэнт Казлоўскую запрасіла група лібэралаў. Жанчына скардзілася на тое, што яна ня мае магчымасьці абараняць свае правы ў Польшчы, паколькі ёй не паведамілі пра прычыны яе выдаленьня.

Галяндзкая эўрадэпутатка Сафі Вэльд зьвярнулася да ЭК, каб тая вывучыла справу Казлоўскай і выказалася, ці польскі закон не парушае эўразьвязаўскія нормы, і ці ня трэба было б распачаць працэдуру аб парушэньні закону.

У Эўрапарлямэнце Казлоўская крытыкавала польскі ўрад. Яна казала ня толькі пра атакі на яе арганізацыю, але і пра іншыя прыкметы парушэньні закону з боку дзяржавы.

Старшыня фундацыі «Адкрыты дыялёг» Людміла Казлоўская стала пэрсонай нон-грата ў Польшчы ды іншых краінах Эўразьвязу. Нагадаем, Агенцтва ўнутранай бясьпекі лічыць, што ёсьць «сур’ёзныя сумневы наконт фінансаваньня фундацыі».

Польскія спэцслужбы здаўна назіраюць за дзейнасьцю Людмілы Казлоўскай і яе мужа Барташа Крамэка (польскага грамадзяніна). Крамэк удзельнічаў у антыўрадавых пратэстах, год таму прадставіў праграму «16 крокаў», у якой выклаў прапановы, якім чынам зьвергнуць урад Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт