Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшла шматтысячная дэманстрацыя паліцыянтаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.10.2018 14:09
  • дэманстрацыя паліцыянтаў.mp3
Функцыянэры з ліпеня вядуць пратэст, патрабуючы павышэньня заробкаў з 1 студзеня на мінімум 180 даляраў у месяц.
PAP/Radek Pietruszka

У Варшаве прайшла шматтысячная дэманстрацыя паліцыянтаў, пажарнікаў, памежнікаў і мытнікаў. Функцыянэры з ліпеня вядуць пратэст, патрабуючы павышэньня заробкаў з 1 студзеня на мінімум 180 даляраў у месяц. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі падрыхтавала прапановы, але функцыянэры лічаць іх недастатковымі.
Функцыянэры аховы службы правапарадку, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам МУСіА, учора правялі масавы пратэст у Варшаве. Адным з галоўных патрабаваньняў было павышэньне заробкаў.
Пратэстоўцы занесьлі пэтыцыю ў Прэзыдэнцкі палац. «Мы прыйшлі сюды, каб зьвярнуць увагу на сваю складаную сытуацыю і нагадаць вам, што як прэзыдэнт усіх палякаў, вы зьяўляецеся таксама нашым прэзыдэнтам», – напісалі аўтары.
Падчас дэманстрацыі былі бачныя транспаранты з надпісамі «Спадар прэм’ер, не перагібайце палку», «Мы хочам перастаць саромецца», «Дзіўныя часы, калі мы не баімся злачынцаў, дэманстрантаў, кантрабандыстаў, агня і вады, але баімся праверыць стан свайго рахунку».
Старшыня прафсаюзу паліцыянтаў у Лодзі Кшыштаф Бальцэр гаварыў, што адным з галоўных пастулятаў паліцыянтаў, пажарнікаў і памежнікаў зьяўляецца павышэньне зарплаты.
К. Бальцэр: Мы патрабуем 650 злотых (180 даляраў) з 1 студзеня. Гэта сапраўды мінімум. Дадаткова мы хочам 500 злотых (138 даляраў) са студзеня 2020 году. Калі прааналізаваць цяперашні рынак працы, то гэта сапраўды няшмат.
Акрамя фінансавых пастулятаў, Кшыштаф Бальцэр зьвяртае ўвагу на недахопы ў паліцэйскіх кадрах.
К. Бальцэр: Лічбы недахопу працаўнікоў – гэта прыблізна 540 вакансій. Калі ў ваяводзтве 22 паветы, то гэта азначала бы адсутнасьць пяці пастарункаў. Гэта 1/3 паліцыянтаў у горадзе Лодзь. Гэта вялікі недахоп.
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі прызнае, што падтрымлівае многія з пастулятаў функцыянэраў і ў адмысловым звароце агучыў прапановы ўраду.
Я. Брудзіньскі: Мая задача, як міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, заключаецца ў гарантыях як мага лепшых умоваў працы і годных заробкаў. На жаль, мы бачым шматгадовую нядбайнасьць, між іншым, у пытаньні зарплаты. Мы ведаем, чаго вы чакаеце. Мы робім усё, каб удалося знайсьці раўнавагу паміж вашымі пастулятамі і бюджэтнымі магчымасьцямі. На мінулым тыдні на сустрэчы з прадстаўнікамі прафсаюзаў я чарговы раз агучыў прапановы, зьвязаныя з усімі вашымі пастулятамі.
Пад канец верасьня Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі падпісала пагадненьне з двума прафсаюзамі цывільных працаўнікоў паліцыі, але няма згоды МУСіА і прафсаюза паліцыянтаў.
Урад прапануе з 1 студзеня павялічыць заробкі паліцыянтаў у сярэднім на 309 злотых (86 даляраў), а з 1 ліпеня на чарговыя 253 злотыя (70 даляраў).
Міністэрства ўнутраных спраў таксама прапануе новую сыстэму разьліку звышурочных. З 1 ліпеня 2019 году звышурочныя аплачваліся б у 100 працэнтах. Да гэтага часу толькі пажарнікі маглі разьлічваць на платныя звышурочныя ў памеры 60%.
Міністар Брудзіньскі таксама запрапанаваў поўнаплатныя першыя 30 дзён бюлетэня для функцыянэраў, якія «знаходзяцца на першай лініі агню і штодзённа займаюцца бясьпекай, патрулюючы вуліцы, едучы на пажары і абараняючы межы».
Калі казаць пра выхад на пэнсію, то міністар хоча адмовіцца ад узроставага крытэру. Са студзеня 2013 году, каб выйсьці на пэнсію функцыянэры аховы службы правапарадку павінны былі мець 25 гадоў стажу і 55 гадоў жыцьця. МУСіА хоча адмовіцца ад умовы патрабаваных 55 гадоў.
Учорашняя дэманстрацыя ў Варшаве зьяўляецца працягам пратэстаў. Паліцыянты пратэстуюць з 10 ліпеня. 16 ліпеня да іх далучыліся функцыянэры памежнай, мытнай, пажарнай і турэмнай службаў. Яны вядуць гэтак званую італьянскую забастоўку, якая заключаецца ў вельмі дакладнай праверцы, што азначае значна даўжэйшы час выконваньня розных абавязкаў. У сваю чаргу паліцыя амаль не выпісвае штрафаў, што выклікала значнае зьмяншэньне даходаў у бюджэт.
Прафсаюзы паліцыянтаў напярэдадні ўчорашняй дэманстрацыі заявілі, што прапанова МУСіА зьяўляецца істотным, але недастатковым крокам для паразуменьня. Падобным чынам прапановы міністра Брудзіньскага ацанілі прафсаюзы іншых службаў аховы правапарадку.

Калі казаць пра выхад на пэнсію, то міністар хоча адмовіцца ад узроставага крытэру. Са студзеня 2013 году, каб выйсьці на пэнсію, функцыянэры аховы службы правапарадку павінны былі мець 25 гадоў стажу і 55 гадоў жыцьця. МУСіА хоча адмовіцца ад умовы патрабаваных 55 гадоў.

Учорашняя дэманстрацыя ў Варшаве зьяўляецца працягам пратэстаў. Паліцыянты пратэстуюць з 10 ліпеня. 16 ліпеня да іх далучыліся функцыянэры памежнай, мытнай, пажарнай і турэмнай службаў. Яны вядуць гэтак званую італьянскую забастоўку, якая заключаецца ў вельмі дакладнай праверцы, што азначае значна даўжэйшы час выконваньня розных абавязкаў. У сваю чаргу паліцыя амаль не выпісвае штрафаў, што выклікала значнае зьмяншэньне даходаў у бюджэт.

Прафсаюзы паліцыянтаў напярэдадні ўчорашняй дэманстрацыі заявілі, што прапанова МУСіА зьяўляецца істотным, але недастатковым крокам для паразуменьня. Падобным чынам прапановы міністра Брудзіньскага ацанілі прафсаюзы іншых службаў аховы правапарадку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт