Logo Polskiego Radia
Print

Хто павінен займацца пытаньнем Людмілы Казлоўскай?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2018 15:05
Генэрал Раман Полька: Нашы службы павінны падняць справу Казлоўскай на форуме NATO.
Былы камандзір польскага спэцпадразьдзяленьня GROM i былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы генэрал Раман Полька (Roman Polko).Былы камандзір польскага спэцпадразьдзяленьня GROM i былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы генэрал Раман Полька (Roman Polko).By roman416 - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7842685

Хто павінен займацца пытаньнем Людмілы Казлоўскай?
Генэрал Полька: Нашы службы павінны падняць справу Казлоўскай на форуме NATO.
Чаму па справе старшыні Фонду „Адкрыты дыялёг” Людмілы Казлоўскай на міжнароднай арэне ігнаруюць голас у абарону бясьпекі й дэмакратыі Польшчы? - задумоўваецца журналіст парталу wPolityce.pl. „Таму, што СМІ зрабілі зь яе пакрыўджанага абаронцу дэмакратыі. Цяпер трэба даказаць, што гэта няпраўда”, - адказвае былы камандзір польскага спэцпадразьдзяленьня GROM i былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі генэрал Раман Полька (Roman Polko).
Паводле яго, па справе Казлоўскай гаворка ідзе пра інфармацыйную вайну, а таксама пра памылку польскага боку. Польшча ад пачатку павінен выразна патлумачыць прычыну выдаленьня жанчыны з Польшчы і ўнясеньня яе ў сьпіс асобаў, непажаданых на тэрыторыі ЭЗ.
Паводле яго, тое, што Людмілу Казлоўскую ўпусьцілі на тэрыторыю ЭЗ, то бок у Нямеччыну і ў Бэльгію, гэта абсалютны скандал. Аднак яшчэ большым скандалам зьяўляецца факт, што асоба, якая падазраецца ў дзейнасьці на некарысьць сваёй краіны й іншых краін ЭЗ, была абвешчана сымбалем дэмакратыі.
„Нам неабходная большая салідарнасьць у рамках ЭЗ і супраца паміж службамі, якая зводзіцца да аналізу фактаў, а не легенды, створанай тролямі Крамля”, - кажа Полька.
Паводле генэрала, заклікі да зьмены межаў Украіны, у якіх падазраецца Казлоўская, набіраюць другога значэньня ў аспэкце анэксіі Крыму й вайны ў Данбасе, а таксама ўпісваюцца ў рыторыку Крамля.
„Гаворка ідзе пра такое ўзьдзеяньне інфармацыяй, каб стварыць уражаньне, што Крым, па сутнасьці, расейскі й павінен застацца ў межах Расеі. Мы ўсё часьцей чуем гэткія выказваньні нават з вуснаў сур'ёзных палітыкаў на форуме NATO. Яны не бяруць пад увагу парушэньня міжнародных пагадненьняў, падпісаных Расеяй, ЗША й Вялікабрытаніяй. Адначасова, тыя ж самыя палітыкі сумняюцца ў прысутнасьці ў Польшчы базаў ЗША, спасылаючыся на парушэньні тых жа міжнародных пагадненьняў”, - кажа генэрал Раман Полька ў інтэрвію парталу wPolityce.pl.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт