Logo Polskiego Radia
Print

Сьвет убачыла кніга „Небясьпечныя сувязі Дональда Туска”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2018 10:12
  • Небясьпечныя сувязі.mp3
Аўтар паказвае сувязі былога прэм'ера з асяродзьдзем нямецкай выведкай.
Старшыня Эўракамісiі Жан-Клёд Юнкер і старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.

Старшыня Эўракамісiі Жан-Клёд Юнкер і старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Сьвет убачыла кніга „Небясьпечныя сувязі Дональда Туска”
Аўтар паказвае сувязі былога прэм'ера з асяродзьдзем нямецкай выведкай.
На польскім выдавецкім рынку зьявілася кніга „Небясьпечныя сувязі Дональда Туска” – вынік журналісцкага расьсьледаваньня. Яе аўтарам зьяўляецца Войцех Сумліньскі (Wojciech Sumliński) - журналіст, публіцыст, аўтар, між іншым, кнігі пра забойства сьвятара руху „Салідарнасьць” ксяндза Ежы Папялушкі (Jerzy Popiełuszko). Суаўтарам кнігі зьяўляецца былы кіраўнік аддзелу Агенцтва ўнутранай бясьпекі ў Любліне маёр Томаш Будзыньскі (Tomasz Budzyński).
Як кажа Войцех Сумліньскі, на 300 старонках прадстаўленая інфармацыя, датычная былога кіраўніка польскага ўраду, а цяпер аднаго з найважнейшых эўрапейскіх палітыкаў.
Войцех Сумліньскі: Кніга - гэта кампэндыюм ведаў пра былога польскага прэм'ера, важнага эўрапейскага палітыка й чалавека, якога ў будучыні многія бачылі б на пасадзе прэзыдэнта Польшчы.
Журналіст спадзяецца, што людзі, якія прачытаюць кнігу, зьменяць сваё стаўленьне да былога кіраўніка польскага ўраду. Паводле Сумліньскага, былы польскі прэм’ер - гэта зусім іншы чалавек, чым мы яго ведаем са СМІ.
Войцех Сумліньскі: Дональд Туск - гэта зусім іншы чалавек, чым мы ведаем яго па публічнаму вобразу. Ён ніколі ня быў актыўным апазыцыянэрам, якім наогул лічыцца (..) Ягоныя дасягненьні як апазыцыянэра невялікія (…) Яго раз затрымлівалі (у часы ПНР – рэд.) - 22 ліпеня 1983 году падчас патаемнай сустрэчы апазыцыі. Разам зь ім былі затрыманыя таксама людзі, якіх Служба бясьпекі ПНР шукала многія месяцы(…) Пазьней усе яны трапілі пад перасьлед, апрача Туска. Ён без праблем атрымаў замежны пашпарт. Падарожнічаў па ўсяе Эўропе: Парыж, Нямеччына, іншыя месцы. У кнізе мы пра гэта пішам вельмі падрабязна. Гэта толькі адзін з элемэнтаў постаці Дональда Туска.
Аўтары кнігі стараюцца даказаць, што на пачатку 1990-х гадоў Дональд Туск зьяўляецца ў асяродзьдзі людзей, зьвязаных са Службай ваеннай разьведкі ПНР, напрыклад, Віктара Кубяка (Wiktor Kubiak). Туск прадстаўляў яго як сябра і ўвёў у асяродзьдзе лібэралаў у Польшчы, якое ў 1989 годзе на чале з прэм’ерам Янам Кшыштафам Бялецкім (Jan Krzysztof Bielecki) дайшло да ўлады ў Польшчы.
Войцех Сумліньскі: Віктара Кубяка лічылі мэцэнатам культуры ў Польшчы. На самой жа справе ён быў важным супрацоўнікам польскай Службы ваеннай разьведкі. Кубяк, а таксама Гжэгаж Жэмэк (Grzegorz Żemek) (былы кіраўнік Фонду абслугоўваньня замежнай запазычанасьці) і прадпрымальнік Дарыюш Пшывячэрскі (Dariusz Przywieczerski) адказвалі за прысваеньне каля 1 мільярда 700 мільёнаў даляраў.
Гаворка ідзе пра гэтак званая афэра FOZZ - адна з найгучнейшых эканамічных афэраў на пачатку сыстэмных пераўтварэньняў у Польшчы – рэд.
Журналіст сумняецца ў легальнасьць фінансаваньня тагачаснай партыі Дональда Туска й Яна Кшыштафа Бялецкая, то бок Лібэральна-дэмакратычнага кангрэсу.
Войцех Сумліньскі: Нелегальныя фінансавыя сродкі паступаюць як з боку Службы ваеннай разьведкі ПРН (Кубяк, Жэмэк і іншыя), так і зь нямецкіх крыніцаў (за пасярэдніцтвам агентаў -прадстўнікоў рознага роду фондаў, напрыклад, нямецкіх – рэд.). Такім чынам партыя (Лібэральна-дэмакратычны кангрэс – рэд.), якая апрача ідэі ня мела нічога, нават офісаў, раптам становіцца ўладальнікам вялікіх актываў, якіх зайздросьцяць ёй нават посткамуністы.
У сваёй кнізе Войцех Сумліньскі згадвае таксама асобу Дэтлефа Рузэра (Detlef Ruser) - агента Штазі (выведкі НДП-рэд.), які 1980-х гадах зьяўляецца ў асяродзьдзі Дональда Туска. Паводле Сумлінскага, існуюць доказы сувязі Дональда Туска з Фэдэральнай разьведвальнай службай Нямеччыны (БНД).
Войцех Сумліньскі: Калі б не было гэткіх доказаў, то мы б пра іх не пісалі. У нас ёсьць доказы наконт сувязей былога прэм’ера з БНД (…) Гэта ня так, што афіцэр БНД націскае кнопку й грошы пераводзяцца на рахунак канкрэтнага палітыка ці партыі. Працэс праходзіць пры пасярэдніцтве фіктыўных кампаніяў– пасярэднікаў. У Польшчы на пачатку 1990-х гадоў гэткую ролю выконвалі фонды.
Аўтары кнігі прыводзяць таксама гісторыю нямецкага шпіёна ў Польшчы Рышарда Тамашэка (Ryszard Tomaszek). Паводле іх, затрыманьне Тамашэка на пачатку 1990-х гадоў адбылося з такой мэтай, каб не дапусьціць да выяўленьня ягоных сувязяў з польскімі палітыкамі, у тым ліку зь людзьмі з акружэньня Дональда Туска.
З аўтарам кнігі „Небясьпечныя сувязі Дональда Туска” Войцехам Сумліньскмі размаўляла Галіна Остас.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт