Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зрабіла найбольш для дэмакратыі ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.10.2018 14:02
З такой заявай выступіў прэфэкт Кангрэгацыі Дактрыны Веры кардынал Герхард Мюлер.
Foto: PAP/Jacek Bednarczyk

Ніводная краіна ня мае права вучыць Польшчу прынцыпам дэмакратыі, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Рrawna».

Гэтыя словы прагучалі падчас ІІ Міжнароднага кангрэсу Руху ««Europa Christi», які праходзіць пад лёзунгам «Бачаньне Эўропы ў развагах Яна Паўла ІІ» (14-22 кастрычніка ў 6 гарадах Польшчы: Чэнстахове, Варшаве, Жэшаве, Любліне, Лодзі ды Кракаве).

Падчас кангрэсу са зваротам да народаў Эўропы выступіў кардынал Герхард Мюлер. Сьвятар заявіў, што ў Эўропе ніводная нацыя ня можа павучаць іншых. Ніводная эўрапейская ўстанова ня можа навязваць іншым свае каштоўнасьці.

Паводле герарха, ніводная ідэалёгія ня можа пярэчыць падвалінам сучаснай эўрапейскай цывілізацыі – гэта хрысьціянства. Менавіта таму сьвятар бачыць заўвагі ў бок парушэньня дэмакратычных прынцыпаў у Польшчы з боку ЭЗ, як атакі на краіну, якая імкнецца да рэхрысьціянізацыі кантынэнту. Раней з падобнымі нападамі сутыкнулася каталіцкая Ірляндыя, зазначыў кардынал.

Паводле ягоных словаў, кепска, што цяпер назіраецца працэс павучаньня Польшчы. Гэтая краіна найбольш зрабіла для дэмакратыі ў Эўропе, для свабоды, для годнасьці чалавечай асобы. У сваёй гісторыі Польшча найбольш пакутавала і найбольш змагалася.

Насамрэч сучасная Польшча прадстаўляе культуру жыцьця, якая на базе Уваскрашэньня супрацьстаіць нянавісьці ды вычварэньню, падкрэсьліў кардынал у размове з польскім выданьнем.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт