Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія спэцслужбы кампраметуюцца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.10.2018 18:50
Удар па прэстыжу спэцслужбаў зьяўляецца катастрофай для расейскіх уладаў.
http://www.promvishivka.ru

Вера ў спраўнасьць і надзейнасьць гэтых службаў і страх, які яны выклікаюць ва ўсім сьвеце, зьяўляецца важным элемэнтам падтрымкі для кожнай кіруючай каманды ў Крамлі - піша тыднёвік „Sieci”

А тым часам ГРУ робіць скандальныя памылкі.

Спачатку ў Англіі быў замах на Скрыпаляў. Ахвяры выжылі. Затым ангельцы празь некалькі месяцаў прагляду відэазапісаў з вуліц, вакзалаў і авіяпартоў ідэнтыфікавалі двух верагодных пакушальнікаў і выявілі, што гэта афіцэры ГРУ. Затым гэтыя двое выступілі на дзяржаўным канале Спутнік і вельмі няўдала тлумачылі, навошта яны паехалі ў Солсбэры і што там бачылі.

А потым яшчэ апазыцыйны партал «Фантанка» знайшоў дадзеныя расейцаў, якія атрымалі замежныя пашпарты ў той жа час, што меркаваныя пакушальнікі на Скрыпаляў. Гэтыя дакумэнты адрозьніваюцца паміж сабою ледзь адной лічбай у нумары пашпарту і ўсе ўладальнікі падалі адзін адрас - Харашоўскае шасэ 76Б, а гэта адрас галоўнага офіса ГРУ. Адзначым, што расейскія законы дазваляюць вайскоўцам для атрыманьня пашпарту, называць службовы адрас.

Наступны правал з расейскімі спэцслужбамі адбыўся ў Нідэрляндах. Міністэрства нацыянальнай абароны гэтай краіны паведаміла, што яшчэ ў красавіку выдаліла ў Расею чатырох афіцэраў ГРУ, якія ў Гаагу прыбылі з задачай зьдзейсьніць інфарматыўную атаку на міжнародную Арганізацыю па забароне хімічнай зброі, якая ўдзельнічала ў расьсьледаваньні замаху на Скрыпаляў з выкарыстаньнем хімічнага рэчыва «навічок». У аднаго з затрыманых знайшлі ў кішэні чэк на таксі з будынку міністэрства абароны ў аэрапорт Шэрамецьева.

Аўтар артыкула ўсё гэта называе гіганцкай кампраметацыяй расейскіх службаў у шматлікіх плоскасьцях. Адначасова лічыць, што ўцечку сакрэтнай інфармацыі з актаў расейскіх інстытуцыяў цяжка патлумачыць інакш, чым гульнёй унутры маскоўскага апарату ўлады і ўнутры саміх спэцслужбаў.

Sieci/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт