Logo Polskiego Radia
Print

Магілёўскі дзіцячы госьпіс шукае спонсараў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.10.2018 16:38
  • Магілёўскі дзіцячы госьпіс.mp3
«Пад нагамі зьнікае глеба, гэта немагчыма перадаць словамі. І ў такой сытуацыі падтрымаць сям’ю ўсімі магчымымі сродкамі, гэта надзвычай важна!»
Віктар і Алена БолдзіныВіктар і Алена Болдзіныradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Дзіцячы госьпіс зь Магілёва шукае спонсараў у Польшчы
27 кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася дабрачынная вечарыны прысьвечаная збору ахвяраваньняў для магілёўскага дзіцячага госьпіса.
Дзіцячы госьпіс у Магілёве дзейнічае ўжо на працягу 15 гадоў. Асноўная мэта ўстановы, гэта аказаньне комплекснай мэдыка-сацыяльнай і псыхалягічнай дапамогі безнадзейна хворым дзецям ды іх сем'ям. Магілёўскі дзіцячы госьпіс працуе зь дзеткамі і сем’ямі як у пэрыяд дагляду, так і пасьля сьмерці дзяцей.
Магілёўскі дзіцячы госьпіс ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць выключна на бескарысьлівай аснове.
Ва ўстанове працуюць лекар і мэдыцынскія сёстры, якія прайшлі стажыроўку па паліятыўнай мэдыцыне за мяжой, і маюць адмысловую адукацыю.
Дзіцячы госьпіс зьяўляецца грамадзкай арганізацыя і цалкам фінансуецца за кошт ахвяраваньняў неабыякавых грамадзян. Працягвае адзін зь арганізатараў дабрачыннай сустрэчы, валянтэр Беларускага дому ў Варшаве Алена Родзіна.
Алена Родзіна: Такая сустрэча праходзіць у нас ужо другі раз. Беларускі дом адкрыў адмысловы рахунак для Магілёўскага дзіцячага госьпіса. Кожны, хто хоча дапамагчы дзіцячаму госьпісу і жыве ў Польшчы, або ў іншай краіне ЭЗ можа пералічыць на яго сваё ахвяраваньне. Усе сабраныя грошы будуць перададзеныя Магілёўскаму дзіцячаму госьпісу. Кожны сабраны злоты будзе ўлічаны ў адпаведнай справаздачы. (...)
Мы зьбіраем ня толькі грошы. Калі ёсьць магчымасьць дапамагчы дзіцячымі цацкамі, вопратка – калі ласка, прыносьце гэтую дапамогу ў Беларускі дом у Варшаве. Уся дапамога будзе перададзеная дзіцячаму госьпісу.
Магілёўскі дзіцячы госьпіс заснаваны як хатні і асноўная дапамога малым пацыентам аказваецца менавіта дома. Пацыентаў госьпісу перадае Рэспубліканскі анка-гэматалягічны цэнтар. Працягвае валянтэр -каардынатар магілёўскага дзіцячага госьпіса Алена Болдзіна.
Алена Болдзіна: Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС сямейная пара ірляндцаў узяла шэфства над анкалягічна хворымі дзецьмі. Паступова яны зьвярнулі сваю дзейнасьць, але арганізацыя засталася.
Справа ў тым, што ў Беларусі толькі два дзіцячыя госьпісы: Рэспубліканскі дзіцячы госьпіс пад Менскам і наш магілёўскі. (...)
Госьпіс, які мы прадстаўляем бярэ пад апеку хворых дзетак і сем’і. Мы дапамагаем бацькам зь апекай іх хворых дзетак. (...)
Бацькі ў Беларусі вельмі ўдзячныя за такую дапамогу. Калі нешта падобнае здараецца ў сям’і – пад нагамі зьнікае глеба, гэта немагчыма перадаць словамі. І ў такой сытуацыі падтрымаць сям’ю ўсімі магчымымі сродкамі, гэта надзвычай важна!
«Магілёўскі дзіцячы госьпіс» адчувае вострую патрэбу ў любой матэрыяльнай ды грашовай дапамозе.
Сродкі неабходныя для для набыцьця мэдыцынскага абсталяваньня, сродкаў дагляду і гігіены можна пералічыць банкаўскі рахунак магілёўскага дзіцячага госьпіса, які вы знойдзе на нашым сайце radyjo.net, а таксама на сайце ўстановы hospismogilev.org.
Эдуард Жолуд
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

27 кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася дабрачынная вечарына, прысьвечаная збору ахвяраваньняў для Магілёўскага дзіцячага госьпіса.

Удзельнікі
Удзельнікі сустрэчы

Дзіцячы госьпіс у Магілёве дзейнічае ўжо на працягу 15 гадоў. Асноўная мэта ўстановы - гэта аказаньне комплекснай мэдыка-сацыяльнай і псыхалягічнай дапамогі безнадзейна хворым дзецям ды іх сем'ям. Магілёўскі дзіцячы госьпіс працуе зь дзеткамі і сем’ямі як у пэрыяд дагляду, так і пасьля сьмерці дзяцей.

Магілёўскі дзіцячы госьпіс ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць выключна на бескарысьлівай аснове. Ва ўстанове працуюць лекар і мэдыцынскія сёстры, якія прайшлі стажыроўку па паліятыўнай мэдыцыне за мяжой, і маюць адмысловую адукацыю.

Госьпіс зьяўляецца грамадзкай арганізацыяй і цалкам фінансуецца за кошт ахвяраваньняў неабыякавых грамадзян. Працягвае адзін зь арганізатараў дабрачыннай сустрэчы, валянтэр Беларускага дому ў Варшаве Алена Родзіна.

Алена Родзіна: Такая сустрэча праходзіць у нас ужо другі раз. Беларускі дом адкрыў адмысловы рахунак для Магілёўскага дзіцячага госьпіса. Кожны, хто хоча дапамагчы дзіцячаму госьпісу і жыве ў Польшчы, або ў іншай краіне ЭЗ можа пералічыць на яго сваё ахвяраваньне. Усе сабраныя грошы будуць перададзеныя Магілёўскаму дзіцячаму госьпісу. Кожны сабраны злоты будзе ўлічаны ў адпаведнай справаздачы. (...)

Алена
Алена Родзіна зь Беларускага дома ў Варшаве

Мы зьбіраем ня толькі грошы. Калі ёсьць магчымасьць дапамагчы дзіцячымі цацкамі, вопратка – калі ласка, прыносьце гэтую дапамогу ў Беларускі дом у Варшаве. Уся дапамога будзе перададзеная дзіцячаму госьпісу.

Магілёўскі дзіцячы госьпіс заснаваны як хатні, і асноўная дапамога малым пацыентам аказваецца менавіта дома. Пацыентаў госьпісу перадае Рэспубліканскі анка-гэматалягічны цэнтар. Працягвае валянтэр-каардынатар магілёўскага дзіцячага госьпіса Алена Болдзіна.

Алена Болдзіна: Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС сямейная пара ірляндцаў узяла шэфства над анкалягічна хворымі дзецьмі. Паступова яны зьвярнулі сваю дзейнасьць, але арганізацыя засталася. Справа ў тым, што ў Беларусі толькі два дзіцячыя госьпісы: Рэспубліканскі дзіцячы госьпіс пад Менскам і наш магілёўскі. (...)

Госьпіс, які мы прадстаўляем бярэ пад апеку хворых дзетак і сем’і. Мы дапамагаем бацькам зь апекай над іх хворымі дзеткамі. (...)

Бацькі ў Беларусі вельмі ўдзячныя за такую дапамогу. Калі нешта падобнае здараецца ў сям’і – пад нагамі зьнікае глеба. Гэта немагчыма перадаць словамі. І ў такой сытуацыі падтрымаць сям’ю ўсімі магчымымі сродкамі - гэта надзвычай важна!

«Магілёўскі дзіцячы госьпіс» адчувае вострую патрэбу ў любой матэрыяльнай ды грашовай дапамозе. Сродкі, неабходныя для набыцьця мэдыцынскага абсталяваньня, сродкаў дагляду і гігіены, можна пералічыць на банкаўскі рахунак магілёўскага дзіцячага госьпіса, які вы знойдзе на сайце ўстановы hospismogilev.org.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт