Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прасоўвае ў ЗША ідэю „Форт Трамп”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2018 15:06
  • Марыюш Блашчак.mp3
Варшава імкнецца да павелічэньня колькасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы й зьмены характару іх прысутнасьці.
Mіністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Mіністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. PAP/Paweł Supernak

Польшча прасоўвае ў ЗША ідэю „Форт Трамп”
Варшава імкнецца да павелічэньня колькасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы й зьмены характару іх прысутнасьці.
Пасьля візыту ў Белы дом міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) выказаў аптымізм наконт ідэі стварэньня ў Польшчы пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў. Кіраўнік польскага Мінабароны сустрэўся ў Вашынгтоне з дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Пытаньне пастаяннай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы было асноўнай тэмай размовы міністра Марыюша Блашчака з Джонам Болтанам. Пасьля ейнага заканчэньня кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы заявіў, што сустрэча была цікавая й працягвалася даўжэй, чым плянавалася.
Марыюш Блашчак: Гэта была вельмі цікавая размова. Мы размаўлялі даўжэй, чым пачаткова плянавалася. Мы гаварылі пра базы амэрыканскіх войскаў у Польшчы, то бок пра праект, які атрымаў назву „Форт Трамп”. Мы зацікаўленыя ў тым, каб амэрыканскія войскі дысьлякаваліся на тэрыторыі Польшчы й дзякуючы гэтаму гарантавалі бясьпеку ня толькі нашай краіне, але таксама ўсяму ўсходняму флянгу NATO.
Польскі міністар заявіў, што на амэрыканскай палітычнай сцэне назіраецца спрыяльная атмасфэра для стварэньня гэтак званага „Форт Трамп” у Польшчы.
Марыюш Блашчак: Я пачуў, што ёсьць падтрымка для гэтага праекту.
Кіраўнік польскага Мінабароны дадаў, што падрабязнасьці праекту ў Пэнтагоне абмяркоўвае польска-амэрыканская рабочая група.
Марыюш Блашчак: Мы працуем над тым, каб падрабязнасьці задавальнялі абодва бакі.
Марыюш Блашчак падкрэсьліў, што галасы падтрымкі для пастаяннай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы чуваць, як з боку рэспубліканцаў, так і дэмакратаў.
Марыюш Блашчак: Я стаўлюся да гэтай справы з аптымізмам. Зразумела, гэта не азначае, што ўсё ўжо было вырашана, не.
Адным з пытаньняў, якое трэба абмеркаваць, зьяўляецца, напрыклад, памер фінансаваньня базы з польскага боку. Пакуль Польшча прапануе прызначыць на гэтую мэту 2 мільярды даляраў. Аднак перамовы па гэтай справе працягваюцца.
Міністар Блашчак нагадаў, што 2 мільярды даляраў, якія гатовая выдзеліць Польшча, гэта інвэстыцыя ў бясьпеку краіны. Палітык ня выключыў, што канчаткова гэтая сума можа быць вышэйшая.
Марыюш Блашчак: Мы ў стане інвэставаць столькі, колькі будзе неабходна.
Польскі палітык размаўляў з Джонам Болтанам таксама на тэму паставак у Польшчу амэрыканскага ўзбраеньня. Гаворка ідзе, між іншым, пра рэактыўную сыстэму залпавага агню HIMARS (High-Mobility Artillery Rocket System).
Марыюш Блашчак: Я размаўляў пра магчымасьць паскарэньня адміністрацыйных працэдур, якія дазволяць купіць гэтую тэхніку.
Кіраўнік польскага Міністэрства нацыянальнай абароны выказаў падтрымку плянаў ЗША адмовіцца ад Дагавору аб ліквідацыі ракет сярэдняй i малой далёкасьці (РСМД). Паводле палітыка, такі крок дазволіць пазьбегнуць парушэньня раўнавагі паміж ЗША й Расеяй, калі гаворка ідзе пра гэты від узбраеньня.
Пашырэньне ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША зьяўляецца адным з прыярытэтаў кіраўніка польскага Мінабароны. Таму апошні візыт у Вашынгтон быў яго чацьвёртым візытам у ЗША з моманту ўступленьня на пасаду кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. Падчас папярэдніх паездак міністар праводзіў перамовы ў Белым доме, Кангрэсе й Пэнтагоне.
Чарговы візыт у ЗША міністар плянуе ў палове лістапада. Тады ён сустрэнецца з кіраўніком Міністэрства абароны Джэймсам Мацісам і членамі Кангрэса.
Польшча імкнецца да павелічэньня колькасьці амэрыканскіх жаўнераў і зьмены характару іх прысутнасьці з ратацыйнага на пастаянны. Кангрэс ЗША даручыў Пэнтагону падрыхтаваць даклад аб магчымасьці й мэтазгоднасьці стварэньня ў Польшчы пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў. Справаздача павінна быць гатовая да 1 сакавіка 2019 году.
а

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт