Logo Polskiego Radia
Print

Польскія пацыенты ўсё часьцей зьвяртаюцца ў суды

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2018 14:47
Судовым шляхам яны патрабуюць кампэнсацыі за мэдыцынскую халатнасьць.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польскія пацыенты ўсё часьцей зьвяртаюцца ў суды
Судовым шляхам яны патрабуюць кампэнсацыі за мэдыцынскую халатнасьць.
Больш за 3480 эўра кампэнсацыі атрымала 16-гадовая жанчына, якой лекар адмовіў у гінэкалягічным абсьледаваньні без прысутнасьці бацькі. Больш за 17 400 эўра атрымаў пацыент, якому падчас апэрацыі пакінулі ў жываце хірургічную хусту. „Dziennik Gazeta Prawna” паведамляе пра рост колькасьці польскіх пацыентаў, якія змагаюцца за права на кампэнсацыю за мэдыцынскія памылкі. Расьце таксама сума кампэнсацыі, якую прысуджаюць ім суды.
У 2017 годзе за шкоды, нанесеныя польскай службай аховы здароўя, суды прысудзілі больш за 13 мільёнаў злотых кампэнсацыі (больш за 3 мільёны эўра). Для параўнаньня, годам раней згаданая сума складала амаль 8 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 856 тысяч эўра).
Новыя тэндэнцыі адлюстроўваюцца ў статыстычных дадзеных. У першай палове бягучага году ў рэгіянальныя й раённыя суды былі ўнесеныя 441 пазоў з патрабаваньнем кампэнсаваць шкоды, да якіх прычынілася служба аховы здароўя. У 117 выпадках скаргі пацыентаў былі поўнасьцю або часткова падтрыманыя.
Для параўнаньня, у цэлым 2017 годзе колькасьць гэткіх спраў склала 840. У 216 зь іх суды загадалі выплаціць пацыентам кампэнсацыю.
Меркаваньнем юрыстаў, пацыенты ўносілі б у суды яшчэ больш скаргаў, калі б не высокія кошты працэсаў. Пацыент ніколі ня мае гарантыі, што пераможа. У сваю чаргу, калі ён прайграе, то павінен аплаціць высокія кошты, зьвязаныя з працэсам. Тым часам у судзе вырашальнае значэньне маюць заключэньні экспэртаў.
Тым ня менш, камэнтатары зьвяртаюць увагу, што цягам апошніх гадоў шмат чаго ўдалося памяняць на карысьць пацыентаў. Напрыклад, законам былі вызначаныя іх правы. Гэта прывяло да пашырэньня іх ведаў на тэму працэсу лячэньня й таго, чаго яны могуць патрабаваць.
Стаўленьне пацыентаў паўплывала таксама на паводзіны мэдыцынскіх установаў. Напрыклад, бальніцы пачалі апісваць і ўкараняць канкрэтныя працэдуры й сачыць за іх выкананьнем. Акрамя таго, яны таксама пачалі страхавацца на выпадак мэдыцынскай памылкі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт