Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Улады знайшлі іншы спосаб пазбавіцца ад незалежнага прафсаюзу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2018 13:53
  • Улады знайшлі іншы спосаб.mp3
На дзьверы офіса Свабоднага прафсаюза Беларускага працадаўца ААТ «Полацк-Шкловалакно» павесіў свой замок.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

На дзьверы офіса Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) 9 лістапада працадаўца ААТ «Полацк-Шкловалакно» павесіў свой замок. Доступ да дакумэнтаў і абсталяваньня прафсаюза зараз перакрыты, паведаміла віцебская «Вясна». Усе прапановы прафсаюза аб працягу дамовы арэнды офіса адміністрацыя завода адхіляе.
П. Усаў: Забіраньне офісаў у незалежных арганізацыяў Беларусі – гэта адміністрацыйны элемэнт ціску і зьнішчэньне незалежных апазыцыйных структур. Зарэгістраваць арганізацыю ў краіне можна толькі пры наяўнасьці юрыдычнага адрасу. У сваю чаргу забраць такі офіс для ўлады ў выніку пашырэньня рэпрэсій даволі лёгка і не праблематычна. Забраўшы адрас, можна ліквідаваць дзейнасьць арганізацыі, бо, хутчэй за ўсё, іншага памяшканьня Свабодны прафсаюз не атрымае. Усё гэта рэха леташніх пратэстаў «тунеядцаў», дзе незалежныя прафсаюзы былі дзейсным мэханізмам па мабілізацыі грамадзян. Ва ўмовах «дыялёгу» з Захадам улады не распачалі супраць прафсаюзу палітычнай справы, а вырашылі ісьці іншых шляхам – ліквідаваць арганізацыю пры дапамозе ліквідацыю юрыдычнага адрасу.

У далучаным гукавым файле камэнтар П. Усава да словащ рэктара БДУ аб тым, што "гаворка ідзе аб сынхранізацыі поглядаў на вельмі многія рэчы, бо ў нас агульная гісторыя. І гэта ўзгадненьне шмат у чым адсякае якія б то ні было іншыя трактоўкі гістарычных падзей". Таксама палитоляг адкажа на пытаньне, чаму А. Лукашэнка не паехаў у Парыж.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт