Logo Polskiego Radia
Print

Заказалі журналісты нацыскае мерапрыемста?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.11.2018 15:01
Пракуратура распачала расьсьледаваньне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Партал wPolityce.pl вышукаў здымкі журналіста прыватнага каналу TVN, які ўдзельнічаў у журналісцкай правакацыі на нашумелых у Польшчы гэтак званых «народзінах Гітлера». Журналіст здымаўся пры сьцягу са свастыкай, паказваючы жэст нацысцкага прывітаньня.

«Народзіны Гітлера» польскія нэанацысты адсьвяткавалі ў траўні мінулага году. На мерапрыемства праніклі два журналісты TVN і скрытай камэрай запісалі сьвяткаваньні. Затым падрыхтавалі рэпартаж, які адгукнуўся шырокім рэхам ня толькі ў Польшчы. Рэпартаж стаў аргумэнтам для тых, хто пераконвае, што ў Польшчы адраджаецца фашызм і нацызм.

Тым часам ня так даўно стала вядома, што «народзіны Гітлера» зладзілі па заказу журналістаў TVN. Пракуратура распачала расьсьледаваньне.

Галоўны арганізатар «народзін» Матэвуш С. даў паказаньні, што маскарад на сам рэч арганізаваўся таму, што незнаёмыя мужчыны далі яму на гэта 20 тыс. злотых ($5300). Матэвуш С. добраахвотна прайшоў абсьледаваньне дэтэктарам хлусьні адносна акалічнасьцяў, у якіх адбылося ўручэньне грошай. Паліграф не паддаў сумневам адказы арганізатара «народзінаў Гітлера».

Партал wPolityce.pl ставіць шмат пытаньняў, напрыклад, ці сапраўды маскарад заказалі журналісты TVN і заплацілі за яго, чаму мерапрыемства зладзілі толькі праз месяц пасьля дня нараджэньня Гітлера, чаму адзін з журналістаў прасіў фоткаць яго як паклоньніка фашысцкіх ідэй, хаця не было такой неабходнасьці?

На гэтыя пытаньні пакуль няма адказу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт