Logo Polskiego Radia
Print

Постсавецкі недавер да прышчэпліваньня б'е па суседзях

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2018 17:18
  • Постсавецкі недавер.mp3
У кастрычніку польскія СМІ паднялі трывогу: краіне пагражае эпідэмія адзёру.
Foto: pixabay.com/CC0

Прычынай назвалі ўкраінскіх працаўнікоў, якія прывозяць гэтую хваробу з дому. Зазначалася, што ва Ўкраіне рост захворваньняў на адзёр заўважаецца апошнія гады. Нібыта гэта зьвязана з прапагандай антыпрышчэпліваньня.

Украінскія СМІ зазначаюць, што сёлета колькасьць захворваньняў на адзёр можа перавысіць рэкордны 2006 год, калі захварэла больш за 42 тысячы чалавек. Па стане на верасень лічба захварэўшых перавысіла 38 тысяч і прырастала тэмпамі па 35% на тыдзень. Украінскія лекары зазначаюць, што найбольш захворваньняў было ў тых рэгіёнах, дзе найменшае пакрыцьцё плянавай вакцынацыяй.

У расейскім ды ўкраінскім сэгмэнтах Інтэрнэту тэма антыпрышчэпліваньня вельмі папулярная, пошукавік на запыце «не прышчэпкам» выдае больш за 14 мільёнаў рэсурсаў. Вельмі часта сустракаюцца меркаваньні, што праз прышчэпкі вядзецца генацыд супраць славян, або скарачэньне колькасьці насельніцтва зямлі, што гэта замова сусьветных фармакалягічных кампаній.

Шмат людзей гэтаму вераць. Пра што сьведчыць прыклад з Украіны. Скарачэньне прышчэпліваньня прывяло да росту захворваньняў ня толькі ва Ўкраіне, але і ў суседняй Польшчы.

Чым выкліканая папулярнасьць такія поглядаў, недавер да сучаснай мэдыцыны менавіта на постсавецкай прасторы. У гэтым ёсьць сацыяльныя ды эканамічныя прычыны, перакананы палітоляга Павал Усаў.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт