Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыка разьвітваецца з прэзыдэнтам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.12.2018 15:28
У разьвітаньні з Джорджам Бушам-старэйшым у Вашынгтоне, сярод іншых замежных палітыкаў, прымаюць удзел цяперашні ды былы прэзыдэнты Польшчы Анджэй Дуда й Лех Валэнса.
Джордж Буш разам з сужэнкай Лорай каля труны бацькіДжордж Буш разам з сужэнкай Лорай каля труны бацькі PAP/EPA/TING SHEN

Амэрыка разьвітваецца з прэзыдэнтам
Дамавіну зь целам 41 прэзыдэнта ЗША Джорджам Гэрбэртам Уокерам Бушам разьмясьцілі ў вашынгтонскім Капітолі, паведамляе Gazeta Wyborcza. Менавіта там праходзіць цырымонія разьвітаньня з палітыкам.
У жалобнай урачыстасьці сярод іншых вядомых асобаў, прымаюць удзел цяперашні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, а таксама былыя кіраўнік дзяржавы Барак Абама, Біл Клінтан, а таксама равесьнік нябожчыка прэзыдэнт Злучаных Штатаў у 1977-81 гг. Джымі Картэр.
Пасьля разьвітаньня ў Капітолі, труна зь целам Джорджа Буша старэйшага будзе перанесена ў Вашынгтонскі катэдральны сабор, пройдзе пахвальнае набажэнства.
Паводле астатняй волі нябожчыка, труна зь целам прэзыдэнта Буша будзе дастаўлены ў Тэхас. У чацьвер, 6 сьнежня 41. Прэзыдэнт ЗША атрымае апошні прытулак на могілках прэзыдэнцкай бібліятэкі, якае носіць яго імя. Джордж Уокер Буш будзе пахаваны каля побач з жонкай Барбарай й дачкой Робін.
У разьвітаньне зь Джорджам Бушам старэйшым у Вашынгтоне, сярод іншых замежных палітыкаў, прымаюць удзел цяперашні ды былы прэзыдэнты Польшчы Анджэй Дуда й Лех Валэнса.
Нагадаем Джордж Буш старэйшы ўзначальваў ЗША ў 1989-93 гг., менавіта на гэты час прыпалі лёсавызначальныя зьмены ў сусьветнага ладу.

Дамавіну зь целам 41 прэзыдэнта ЗША Джорджам Гэрбэртам Уокерам Бушам разьмясьцілі ў вашынгтонскім Капітолі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Менавіта там праходзіць цырымонія разьвітаньня з палітыкам.У жалобнай урачыстасьці сярод іншых вядомых асобаў, прымаюць удзел цяперашні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, а таксама былыя кіраўнік дзяржавы Барак Абама, Біл Клінтан, а таксама равесьнік нябожчыка прэзыдэнт Злучаных Штатаў у 1977-81 гг. Джымі Картэр.

Пасьля разьвітаньня ў Капітолі, труна зь целам Джорджа Буша старэйшага будзе перанесена ў Вашынгтонскі катэдральны сабор, там пройдзе пахвальнае набажэнства.

Паводле астатняй волі нябожчыка, труна зь целам прэзыдэнта Буша будзе дастаўлены ў Тэхас. У чацьвер, 6 сьнежня 41. Прэзыдэнт ЗША атрымае апошні прытулак на могілках прэзыдэнцкай бібліятэкі, якая носіць яго імя. Джордж Уокер Буш-старэйшы будзе пахаваны побач з жонкай Барбарай й дачкой Робін.

У разьвітаньні з Джорджам Бушам-старэйшым у Вашынгтоне, сярод іншых замежных палітыкаў, прымаюць удзел цяперашні ды былы прэзыдэнты Польшчы Анджэй Дуда й Лех Валэнса.

Джордж Буш-старэйшы ўзначальваў ЗША ў 1989-93 гг., менавіта на гэты час прыпалі лёсавызначальныя зьмены сусьветнага ладу.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт