Logo Polskiego Radia
Print

Пэкін разьюшаны за атаку на Huawei

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2018 14:34
Да байкоту Huawei далучаюцца чарговыя саюзьнікі Амэрыкі, а барацьба ідзе за дамінацыю ў тэхгаліне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Пэкін разьюшаны за атаку на Huawei
Удар у вядучую тэхналягічную кітайскую фірму адчыняе новы разьдзел у гандлёвай вайне Вашынгтону і Пэкіну. Да байкоту Huawei далучаюцца чарговыя саюзьнікі Амэрыкі, а барацьба ідзе за дамінацыю ў тэхгаліне. Фінансавага дырэктара кампаніі, дачку заснавальніка кампаніі Мэн Ваньчжоў арыштавалі 1 сьнежня ў аэрапорце Ванкувэра. Канадзкія службы зрабілі гэта па просьбе ЗША.
Пэкін рашуча патрабуе яе вызваленьня і тлумачэньняў, у чым яна падазраецца. Кітайская амбасада ў Атаве заявіла, што гэта сур’ёзнае парушэньне правоў чалавека. Абвінавачаньні надалей не агучаныя. Неафіцыйна вядома, што фармальна сьледзтва тычыцца парушэньня Huawei амэрыканскіх санкцый супраць Іраку. Аднак, здаецца, што стаўка значна вышэйшая. Huawei зьяўляецца цяпер найбуйнейшым у сьвеце вытворцам тэлекамунікацыйнай тэхнікі. Многія краіна мадэрнізуюць свае бесправадныя сеткі, а прапанова Huawei застаецца найбольш канкурэнцыйнай.
Аднак на Захадзе баяцца, што інсталяцыя кітайскіх тэхналёгій дазволіць Пэкіну кантраляваць сувязь у гэтых краінах. Амэрыканскія парлямэнтары паўтараюць, што Huawei – гэта пагроза нацыянальнай бясьпецы ЗША.
Затрыманьне Мэн Ваньчжоў таксама можа зьнішчыць сьвежае перамір’е ў гандлёвай вайне ЗША і Кітаю.

Gazeta Wyborcza:

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт