Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія тролі ўмешваюцца ў француcкія пратэсты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2018 14:10
Францускія ўлады загадалі тэрміновую праверку некаторых акаўнтаў у Твітэры.
Пратэсты „жоўтых камізэлек” у Францыі.Пратэсты „жоўтых камізэлек” у Францыі.PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Расейскія тролі ўмешваюцца ў французкія пратэсты
Францускія ўлады загадалі тэрміновую праверку некаторых акаўнтаў у Твітэры.
У СМІ ўсё больш гаворыцца пра магчымае ўмяшальніцтва Расеі ў пратэсты „жоўтых камізэлек” у Францыі. У сувязі з гэтым францускія ўлады загадалі тэрміновую праверку некаторых акаўнтаў у Твітэры, паведамляе niezalezna.pl. Мяркуецца, што яны маюць сувязь з Расеяй і заснаваныя з мэтай распаўсюджваньня fake news, то бок несапраўдных паведамленьняў на тэму дэманстрацыяў, каб паглыбіць сацыяльную напружанасьць у Францыі.
Паводле штодзёнкі „The Times”, каля 200 гэткіх актыўных акаўнтаў у Твітэры кантралююць расейскія спэцслужбы.
Францускія экспэрты правяраюць, між іншым, ролікі й здымкі з жорсткім абыходжаньнем паліцыі з удзельнікамі дэманстрацыяў. На некаторых з гэтых роліках чуваць расейскую мову, а на здымках бачныя мужчыны, якія трымаюць сьцяг самаабвешчанай ДНР.
Паводле зьвестак украінскага інфармацыйнага агенцтва ЎНІАН, мужчыны за здымкаў - гэта французы, якія наведвалі Данбас. Адзін зь іх у лістападзе ў якасьці „назіральніка” ўдзельнічаў у выбарах у ДНР. Другі мужчына вядомы сваімі прарасейскімі тэкстамі ў некаторых францускіх СМІ, паведамляе правае выданьне niezalezna.pl.
аз

У СМІ ўсё больш гаворыцца пра магчымае ўмяшальніцтва Расеі ў пратэсты „жоўтых камізэлек” у Францыі. У сувязі з гэтым францускія ўлады загадалі тэрміновую праверку некаторых акаўнтаў у Твітэры, паведамляе niezalezna.pl. Мяркуецца, што яны маюць сувязь з Расеяй і заснаваныя з мэтай распаўсюджваньня fake news, то бок несапраўдных паведамленьняў на тэму дэманстрацыяў, каб паглыбіць сацыяльную напружанасьць у Францыі.

Паводле штодзёнкі „The Times”, каля 200 гэткіх актыўных акаўнтаў у Твітэры кантралююць расейскія спэцслужбы. Францускія экспэрты правяраюць, між іншым, ролікі й здымкі з жорсткім абыходжаньнем паліцыі з удзельнікамі дэманстрацыяў. На некаторых з гэтых роліках чуваць расейскую мову, а на здымках бачныя мужчыны, якія трымаюць сьцяг самаабвешчанай ДНР.

Паводле зьвестак украінскага інфармацыйнага агенцтва ЎНІАН, мужчыны за здымкаў - гэта французы, якія наведвалі Данбас. Адзін зь іх у лістападзе ў якасьці „назіральніка” ўдзельнічаў у выбарах у ДНР. Другі мужчына вядомы сваімі прарасейскімі тэкстамі ў некаторых францускіх СМІ, паведамляе правае выданьне niezalezna.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт