Logo Polskiego Radia
Print

Левада-Цэнтар: Толькі 10 працэнтаў моладзі хоча палітычных перамен

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2018 09:18
  • Толькі 10 прац.моладзі хоча палітычных перамен.mp3
"Такая пасіўная пазыцыя зьвязаная з даволі масавай прапагандай і тым, што моладзь Беларусі мала эканамічна актыўная".
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Паводле «Левадзі-Цэнтра», толькі менш за 10% маладых беларусаў хочуць палітычных перамен у краіне. Паводле Паўла Ўсава, спачатку трэба задаць пытаньне ў аб'ектыўнасьці такога апытаньня, паколькі ў краіне ідзе поўны кантроль над правядзеньнем дасьледаваньняў.
2
П. Усаў: Калі дапусьціць, што моладзь сапраўды не актыўная і ня хоча перамен, то такая пасіўная пазыцыя з большага зьвязаная з даволі масавай прапагандай і тым, што моладзь Беларусі мала эканамічна актыўная. Яна знаходзіцца пад эканамічнай апекай дарослых. Бацькі купляюць дарагія рэчы, беручы крэдыты. Таму моладзь адчувае сябе ў больш менш стабільнай сытуацыі і не адчувае нічога кепскага ў эканамічных і палітычных працэсах у Беларусі. Калі казаць пра нізкае зацікаўленьне палітыкай, то гэта характэрна ня толькі для моладзі Беларусі, але і для маладых людзей іншых краін сьвету. Гэта агульная абыякавасьць, пасіўнасьць, асабліва студэнцкай моладзі, якая знаходзіцца пад уплывам прапаганды і ідэалёгіі, якая ня хоча самастойна ацэньваць сытуацыю ў сьвеце і краіне. Іншым важным мэханізмам, які ўплывае на фарміраваньне думкі і арыентацыі моладзі, зьяўляюцца расейскія СМІ, якія маюць шырокі доступ да сьвядомасьці ня толькі моладзі, але і агульна цэлага грамадзтва.

Паводле Левада-Цэнтра, толькі менш за 10% маладых беларусаў хочуць палітычных перамен у краіне. Паводле Паўла Ўсава, спачатку трэба задаць пытаньне ў аб'ектыўнасьці такога апытаньня, паколькі ў краіне ідзе поўны кантроль над правядзеньнем дасьледаваньняў.

П. Усаў: Калі дапусьціць, што моладзь сапраўды не актыўная і ня хоча перамен, то такая пасіўная пазыцыя з большага зьвязаная з даволі масавай прапагандай і тым, што моладзь Беларусі мала эканамічна актыўная. Яна знаходзіцца пад эканамічнай апекай дарослых. Бацькі купляюць дарагія рэчы, беручы крэдыты. Таму моладзь адчувае сябе ў больш менш стабільнай сытуацыі і не адчувае нічога кепскага ў эканамічных і палітычных працэсах у Беларусі. Калі казаць пра нізкае зацікаўленьне палітыкай, то гэта характэрна ня толькі для моладзі Беларусі, але і для маладых людзей іншых краін сьвету. Гэта агульная абыякавасьць, пасіўнасьць, асабліва студэнцкай моладзі, якая знаходзіцца пад уплывам прапаганды і ідэалёгіі, якая ня хоча самастойна ацэньваць сытуацыю ў сьвеце і краіне. Іншым важным мэханізмам, які ўплывае на фарміраваньне думкі і арыентацыі моладзі, зьяўляюцца расейскія СМІ, якія маюць шырокі доступ да сьвядомасьці ня толькі моладзі, але і агульна цэлага грамадзтва.

У далучаным гукавым файле камэнтар да крытыкі Пуціна з боку Лукашэнкі ды да прыезду прэзыдэнта Судану ў Менск.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт