Logo Polskiego Radia
Print

Палякі Беларусі сустракаюцца перад Калядамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2018 14:35
  • перад Калядамі.mp3
Анжаліка Борыс: У сьвяточны пэрыяд мы хочам памятаць выключна добрыя рэчы.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі Беларусі сустракаюцца перад Калядамі
Анжаліка Борыс: У сьвяточны пэрыяд мы хочам памятаць выключна добрыя рэчы.
У Менску прайшла перадкалядная сустрэча, арганізаваная амбасадай Польшчы ў Беларусі. Падчас мерапрыемства адбылася таксама цырымонія ўручэньня польскіх дзяржаўных узнагародаў настаўнікам польскай мовы за іх выдатны ўклад у працягваньне польскай традыцыі й культуры ў Беларусі. Узнагароды атрымалі таксама дзеці-пераможцы конкурсу, абвешчанага з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі (Artur Michalski) зьвярнуў увагу, што Каляды й Новы год - гэта час радасьці й надзеі. Ён вельмі рады сустрэцца з прадстаўнікамі польскай меншасьці ў Беларусі.
Артур Міхальскі: Я вельмі рады, што сёньня мы маглі сустрэцца з прадстаўнікамі палякаў у Беларусі. Зразумела, гэта толькі невялікае прадстаўніцтва буйной польскай абшчыны ў Беларусі. Тым ня менш, гэта вельмі цешыць. Мы павіншавалі адзін аднаго з Раством, падзяліся аплаткай і цяпер проста гутарым.
Амбасадар зьвярнуў увагу на складаную працу польскіх настаўнікаў у Беларусі. Яны ня толькі выкладаюць польскую мову, але таксама папулярызуюць польскія традыцыі.
Артур Міхальскі: Адданасьць і намаганьні шматлікіх настаўнікаў, якія працуюць у нялёгкіх умовах, заслугоўваюць нашай пашаны. Гэта дзякуючы іхнай працы чарговыя пакаленьні гавораць па-польску й працягваюць нашыя цудоўныя традыцыі ў польскай абшчыне ў Беларусі.
Прысутны на сустрэчы мітрапаліт менска-магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуў увагу на духоўнае вымярэньне падрыхтоўкі да сьвятаў.
Тадэвуш Кандрусевіч: Думаю, што, перш за ўсё, трэба зьвярнуць увагу на духоўную падрыхтоўку да Раства. Апошнім часам уплыў сэкулярызму на нашае жыцьцё настолькі вялікі, што мы найчасьцей думаем пра калядныя падарункі. Адны пакупкі. Надоечы я быў у Беластоку й бачыў такі надпіс: „Супэрмаркеты ўжо прыбраныя на сьвяты. А, ці твая душа таксама прыбраная?”. Таму я хацеў бы пажадаць усім, каб перадсьвяточны пэрыяд быў часам падрыхтоўкі, перш за ўсё, нашых душаў. Я жадаю ўсім, каб Хрыстос сваёй ласкай „нарадзіўся” ў нашых сэрцах і душах. Жадаю таксама, каб бліжэйшыя Каляды сталі для нас Бэтлеемам XXI стагодзьдзя.
У сваю чаргу старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс нагадала, што падобныя перадкалядныя сустрэчы СПБ праводзіць у розных гарадах Беларусі.
Анжаліка Борыс: Кожныя Каляды – гэта радасныя сьвяты. Для нас, Саюзу палякаў у Беларусі, гэтыя сьвяты асаблівыя. Мы адзначаем іх, як сям’я. У аддзелах нашай арганізацыі па ўсяе Беларусі праходзяць рознага роду перадкалядныя сустрэчы, у тым ліку для дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. Першая гэткая сустрэча для дзеячаў і настаўнікаў адбудзецца ўжо праз тыдзень у Горадні. Яшчэ сёлета адбудуцца таксама сустрэчы ў Ваўкавыску, Слоніме, у Менску.
Старшыня СПБ павіншавала суайчыньнікаў у Беларусі й Польшчы з Раством.
Анжаліка Борыс: Нягледзячы на розныя перашкоды, зь якімі мы прымушаныя змагацца, у сьвяточны пэрыяд мы хочам памятаць выключна добрыя рэчы. Мы жадаем радасьці й здароўя ўсім нашым суайчыньнікам, як у Беларусі, так і ў Польшчы.
Раней падобную перадкалядную сустрэчу для палякаў Гарадзеншчыны арганізавала польскае Генэральнае консульства ў Горадні. На сустрэчы прысутнічалі вэтэраны Арміі Краёвай, члены іх сем'яў, польскія актывісты й польскі консул Яраслаў Ксёнжэк (Jarosław Książek).
Уладзімір Пац/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт