Logo Polskiego Radia
Print

Ці Беларусь паўторыць лёс Крыму?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.12.2018 11:55
Расейскія палітычныя эліты ставяцца да Беларусі, як раней ставіліся да паўвыспы.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

«Крымскі сцэнар для Беларусі» – пад такім злавесным загалоўкам «Rzeczpospolita» друкуе артыкул пра беларуска-расейскія адносіны. Зьвязаныя з Крамлём аналітыкі падлічылі, што ў часы кіраваньня Беларусяй Лукашэнкі краіна атрымала ад Расеі больш за 100 млрд. даляраў у выглядзе танных энэрганосьбітаў. Кажуць, што Беларусь неляяльная, да гэтае пары не прызнала незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі ці анэксіі Крыму. Кропку над «і» паставіў Дзьмітры Мядзьведзеў, выказваньне якога ў Берасьці было ўспрынятае як прапанова інкарпарацыі Беларусі.

Прэм’ер-міністар высунуў дзьве прапановы – захаваць цяперашні выгляд Саюзнай дзяржавы, або рашыцца на «глыбокую інтэграцыю» – з адзінай валютай, мытнай службай, судом і г.д. Лукашэнка заявіў, што на самой справе гэтая другая прапанова зьяўляецца паглынаньнем Беларусі Расеяй. «Я зразумеў – атрымаеце нафту, але ўзамен зьнішчыце дзяржаву. Гэтага ніколі ня будзе», – заявіў прэзыдэнт. Ён ведае, што гэта быў бы канец ягонай улады. Беларускія СМІ паведамілі, што быццам бы перад візытам Мядзьведзева А. Лукашэнка склікаў усіх чальцоў ураду і загадаў да канца бараніць сувэрэнітэт.

На думку галоўнага рэдактара радыёстанцыі Рэха Масквы Аляксея Венедыктава, на бліжэйшай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным будзе абмяркоўвацца пытаньне, ці Беларусь стане новым Крымам. Ягоным меркаваньнем, расейскія палітычныя эліты ставяцца да Беларусі, як раней ставіліся да паўвыспы. У сваю чаргу Станіслаў Шушкевіч кажа, што пагроза страты незалежнасьці нарастае. Калі б была ўведзеная хаця б толькі адзіная валюта, гэта азначала б падпарадкаваньне Беларусі расейскаму банку. «Каб захаваць уладу, Лукашэнка прадасьць Беларусь. У чарговы раз скажа беларусам, што расейцы – іх браты і няма іншага выхаду. Ён ведае, што інакш не захавае ўлады», – адзначае Шушкевіч. І дадае, што, падпісваючы з Ельцыным пагадненьне пра Саюзную дзяржаву, Лукашэнка, відаць, думаў, што неўзабаве пераедзе ў Крэмль.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт