Logo Polskiego Radia
Print

Помнік Дзяржынскаму - гэта помнік паразы нацыянальнай палітыкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.12.2018 15:38
  • Помнік Дзяржынскаму.mp3
"У Беларусі няма сыстэмнай палітыкі па ўзмацненьні нацыянальнага сувэрэнітэту, нават на ўзроўні сымбаляў, помнікаў," - гаворыць П. Усаў.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Адным з пацьверджаньняў таго, што ў Беларусі няма сыстэмнай палітыкі па ўзмацненьні нацыянальнага сувэрэнітэту, нават на ўзроўні сымбаляў, помнікаў, назваў вуліц, зьяўляецца адкрыцьцё ў Горадні помніка Дзяржыньскаму. Асобе, якая непасрэдна ўдзельнічала ў чырвоным тэроры пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
П. Усаў: Гэта сымбаль масавых рэпрэсій і тэрору ня толькі ў савецкай Расеі, але і ў цэлым Савецкім саюзе. І вось на беларускай зямлі адкрываецца такі помнік. А кветкі да помніка ўскладваюць дзеці. Мы ня бачым прыкладаў нацыяналізацыі, дэкамунізацыі, дэсаветызацыі беларускіх вуліц, узмацненьня палітыкі сымбаляў, скіраваных на фарміраваньне нацыянальнай сьвядомасьці. Як мы ведаем, назвы вуліц, гарадоў, помнікі зьяўляюцца адным з важных элемэнтаў у фарміраваньня ня толькі нацыянальнай, але ўвогуле сьвядомасьці, сьветапогляду. Я ўжо не кажу пра нацыянальныя прыярытэты. Мы бачым, што існуе сур’ёзная пагроза з боку Расеі, што на ўзроўні сымбаляў узмацняецца прысутнасьць Расеі ў Беларусі, але адэкватнага адказу, унутранай палітыкі ўзмацненьня нацыянальнай сьвядомасьці і сувэрэнітэту мы ня бачым. Помнік Дзяржынскага – гэта помнік паразы нацыянальнай і дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

У далучаным гукавым файле камэнтар да словаў Дз. Мядзьведзева аб тым, што Расея гатовая кампэнсаваць Беларусі страты ад падатковага манэўру толькі пасьля фактычнага аб’яднаньня ў адну дзяржаву, а таксама да скліканай Лукашэнкам сакрэтнай нарады беларускага эстаблішмэнту.

Слухайце далучаны гукавы файл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт